На запыт знайшлося 55 артыкулаў

  1. 21
    Які госьць, такая й чэсьць. — Паважнага гасьця добра прымаюць і частуюць, а на няпрошанага не зьвяртаюць увагі.
  2. 22
    Як ідзе арэнда, дык сын камэнда, а як падыходзя рата, дык глядзі ты, тата. — Прыказваюць бацькі-гаспадары, калі дзеці іх ашукваюць. Гутарка гэтта аб благім сыне арандатара. Калі трэба нешта збываць з гаспадаркі, дык сын прадае, а калі трэба плаціць за арандаваную зямлю, дык сын напамінае, каб бацька пашукаў грошы.
  3. 23
    Які дзень, такі й пажытак. — У сьвяточны дзень і харчаваньне лепшае.
  4. 24
    Які сьвердзіл, такая й дзюрка. - Якая матка, такая й «цурка». — Па натуры й паводзінах дачка ўпадабняецца матцы.
  5. 25
    Якія мы самі, такія нашы й сані. — Аб характары чалавека можна судзіць па ягоных рухах, рабоце й рэчах.
  6. 26
    Як кот наплакаў. — Калі нехта хваліцца, што ён шмат зрабіў работы, а ён у запраўднасьці нічога не зрабіў.
  7. 27
    Як кукамі зьбіты. — Як вылеплены з гліны. Прыказваюць да сытага, тучнага, моцнага чалавека.
  8. 28
    Як мокрая гарыць. — Калі нехта марудна працуе.
  9. 29
    Як мы былі козы, дык і ў нас былі рогі. — Гэтак старыя напамінаюць тым бацьком, якія забараняюць сваім дзецям хадзіць на ігрышчы, бо калі тыя бацькі былі маладыя, дык і самі хадзілі.
  10. 30
    Як мы ў людзей ядзім, дык мы тады весіла глядзім, а як у нас людзі ядуць, дык у нас тады сьлёзкі цякуць. — Аб скупых і зайздрывых людзях. Калі ім дапамагаюць, дык яны вясёлыя, а калі трэба людзям дапамагчы, тады ім няміла.
  11. 31
    Як нам жаніцца, дык тады ноч мала. — Калі пры выкананьні важнай работы нехапае часу.
  12. 32
    Як ні ўхітрайся, але калі сядзеш сраць у крапіве, дык сраку апячэш. — Калі гешэфт завядзеш з жулікамі, дык ашукаюць.
  13. 33
    Якое гэта дрэва? - Асіна. - Пацалуй у сраку Максіма. — Загадка і адгадка.
  14. 34
    Якое гэта дрэва? - Бярэзіна. - Твая маці ваўкарэзіна. — Загадка і адгадка.
  15. 35
    Якоя дрэва, такі й клін; які бацька, такі й сын. — Аб прыроднай спадчыннасьці бацькаўскага характару на дзяцей і аб выхаваньні. У сумленных бацькоў будуць сумленныя, выхаваныя дзеці.
  16. 36
    Як памёрла матка, дык асьлеп і татка. — Калі памёрла маці, а бацька ажаніўся ізноў, дык ён мала ўвагі зьвяртае на дзяцей ад першай жонкі.
  17. 37
    Як пасьцелішся, гэтак і высьпішся. — Як чалавек аб сабе парупіцца, тое ён будзе сабе й мець.
  18. 38
    Як пашло з раньня, дык ідзе аж да вечара. — Прыказвае той, каму змоладу не шанцавала ды не шанцуе да самай старасьці.
  19. 39
    Як пашоў, дык і плех знашоў. — Аб тым, хто некуды першы раз пашоў ды там нейкую бяду ці няпрыемнасьць нажыў.
  20. 40
    Як просюць, дык жнуць і косюць. — Калі нехта просе пазыкі ці нейкай дапамогі, дык абяцае за гэта адгадзіцца, памагаць жаць і касіць, а посьля атрыманьня забываецца на свае абяцанкі.

Паведаміць пра недакладнасьць