На запыт знайшлося 55 артыкулаў

  1. 41
    Як прышло, так і пашло. — Калі нейкі прыбытак лёгка прыходзе дык ён марна й выдаткуецца.
  2. 42
    Як пяюць, гэтак і адпіваюць. — Як мы будзем ставіцца да людзей, гэтак і людзі да нас.
  3. 43
    Як робім, гэтак і маім. — Дабрабыт чалавека залежыць ад ягонай рупнасьці.
  4. 44
    Як рукамі адняло. — Калі ад нейкага лячэньня чалавек раптам паправіцца.
  5. 45
    Як сам сябе за сраку ні кусіў. — Калі нехта сам на сябе наракае.
  6. 46
    Як свая вош укуся, дык тады парупіцца. — Аб нярупным дзяцюку ці нярупнай дзяўчыне. Калі ён ажэніцца ці яна замуж выйдзе, ды будуць мець сваю гаспадарку й сваю сям'ю, тады стануць ашчоднымі й рупнымі.
  7. 47
    Як сеў, дык і прыкіпеў. — Прыказваюць пра таго (ці сам пра сябе), калі нехта сеў на кароткі час дый заседзеўся надоўга.
  8. 48
    Як сірата плаче, дык ніхто ні бача, а як сірата засьмяецца, дык увесь сьвет здрыганецца. — Калі бедны гаруе, дык гэта нікога ня дзівіць. Калі-ж бедны пачне багацець, ці калі зь бядой папалам стаў выбівацца да лепшага жыцьця, дык усе із злосьцю пачынаюць яму зайздраваць і рабіць перашкоды.
  9. 49
    Як сірбаў, так і сьцібаў.
    1. Калі чалавек быў добра накормлены, дык ён шмат і работы зрабіў.
    2. Калі нехта быў добра падрыхтованы ці навучаны да нейкай працы, ці справы, дык ён добра будзе выконваць свае абавязкі.
  10. 50
    Як трывога, тады да Бога.
    1. Калі чалавеку пагражае нейкая небясьпека, дык ён тады пачынае маліцца.
    2. Калі нехта жыве спакойна, дык ён да нікога не зьвяртаецца, каб падзяліцца сваімі дасягненьнямі. А калі яму стане нешта пагражаць, нейкая бяда ці небясьпека, тады ён ходзе, шукае дапамогі ці парады.
  11. 51
    Як тут, так і там, па калені жупан. — Прыказваюць, калі хочуць давесьці, што ўсюды аднолькава, як у хваленым месцы, так і тут.
  12. 52
    Як у ступя ваду таўчы. — Аб пустой гутарцы ці аб бескарыснай рабоце.
  13. 53
    Як у сук. — Калі нехта сказаў слова вельмі дарэчы.
  14. 54
    Як хто хоча, так па сваім бацьку й плача. — Прыказваюць таму, хто пачынае ўмешвацца ў чужыя асабістыя ці хатнія соправы.
  15. 55
    Як чорт у ваду перднуў. (Забурбаліла й сьціхла). — Калі нехта перад грамадой сказаў недарэчнае ці брыдотнае слова.
123

Паведаміць пра недакладнасьць