-
21
vibald nejn, iz vos ken men maxn — як няма, дык няма (дык што ж зробіш)
-
22
vi di gandz, azoj di grivn — які гусь, такі й шмалец
-
23
vi di srores, azoj iz der mešores — які пан, такі й парабак (які пан, такі й будан; які пан, такі й жупан)
-
24
vilstu štrofn a cvejtn - vaš frier ojs di ejgene hent — хочаш пакараць другога, вымый спачатку ўласныя рукі
-
25
vi me iz cu zibn, iz men cu zibecik — як у сем, гэтак і ў семдзесят (як у люльку, гэтак і ў трунку)
-
26
vos cu got iz cu got, vos cu lajt iz cu lajt — богу богава, людзям людзкае (богу багаваць, а нам працаваць)
-
27
vos es vet zajn mit kol Jisroel, vet zajn mit der Jisroel — што будзе з усімі жыдамі, тое будзе і з кожным паасобку (што ўсяму міру, тое й бабінаму сыну)
-
28
vos far a kehile, aza parnes — які кагал, такі й стараста (варт Пац палаца, а палац Паца; якая Агатка, такая й хатка)
-
29
vos far a klezmer, aza xasene — які музыка, такое й вясельле (яковы мы самі, таковы й нашы сані; які поп, такое й добраславенства)
-
30
vos iz bašert, dos iz bavert — што мусіць быць, таго не пазьбегнуць (калі бог судзіць, ніякі чорт не разгудзіць)
-
31
vos me šport op, iz dernox vi gefunen — што назапасіш, тое пасьля як знойдзеш (добра ў каго запас на ліхі час; што ўлетку ножкаю коп, то ўзімку губкаю хоп)
-
32
vu a sude, dort iz a ganejvim — дзе бяседа вялікая, там і злодзеі (дзе шмат прысмак, там і зграя сабак; дзе мёд, там і мухі; абы падла, вароны назьлятаюцца)
-
33
vu der švarcer fefer vakst — дзе чорны перац расьце (за блізкім сьветам; у чорта ў зубах)
-
34
vu es falt a štejn, treft er dem jidn — калі падае камень, ён трапляе на жыда
-
35
vu es zajnen do a sax kixnes, es dort iz dos esn roj — дзе шмат кухарак, там ежа сырая (дзе кухараў шэсьць, там нечага есьць)
-
36
vuhin di nodl, ahin der fodem — дзе іголка, там і нітка (прыходзіцца шыльца к більцу)
-
37
vuhin dos harc (dos ojg), ahin di fis — дзе сэрца (вока), там і ногі (дзе баліць, там ручка, а дзе міла, там вочка; у каханкі смаляныя лаўкі)
-
38
vu me darf hobn mojex, helft nit kejn kojex — дзе трэба мець мозгі, не дапаможа моц (дзе сілаю ня возьмеш, там трэба розумам падтачыць; дзе ня можна сілай, бяры здогадам)
На запыт знайшлося 38 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць