1 ах, выкл. 1. Перадае спалох, нечаканае здзіўленне, неспадзяваную радасць і іншыя пачуцці; тое, што і вой. [Рыгорка:] — Ах, аладачкі якія вашы смачныя! Як… 2 ахавальнік, -а, м. Той, хто ахоўвае што-н. ад нядобразычлівых замахаў каго-н., робіць недатыкальным што-н. 3 ахавальніца, -ы, ж. Жан. да ахавальнік. 4 ахавальны, -ая, -ае. Які служыць для аховы каго-, чаго-н. Ахавальны тарыф. 5 ахаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ахаваць. 6 ахаваць, -аю, -аеш, -ае. Зак. да ахоўваць. 7 ахайванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ахайваць. 8 ахайвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да ахаяцца. 2. Зал. да ахайваць. 9 ахайваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ахаяць. 10 ахайнасць, -і, ж. Уласцівасць ахайнага; чысціня, акуратнасць. Зімчука здзівіла ахайнасць і незвычайная кволасць дзяўчынкі. Карпаў. [Люба:] — Прыгажосць і ахайнасць… 11 ахайны, -ая, -ае. Старанна прыбраны; чысты, акуратны. Алесь і Зіна — самі сіроты— кожны па-свойму адчулі ў гэтым ахайным прыемным чалавеку [Нікіфаровічу] нешта… 12 ахаладжальнік, -а, м. 1. Апарат, які служыць для ахаладжэння чаго-н. 2. Рэчыва, з дапамогаю якога ахалоджваюць што-н. 13 ахаладжальны, -ая, -ае. 1. Прызначаны для ахаладжэння чаго-н. Ахаладжальная сумесь. Ахаладжальная камера. 2. Які ахалоджвае, асвяжае (пераважна пра напіткі). Ахаладжальныя… 14 ахаладжэнне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. ахаладзіць (у 1 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. ахаладзіцца. 15 ахаладзелы, -ая, -ае. 1. Які ахаладзеў, астыў. Сонца ласкава грэла яе [Гэльчына] маладое ахаладзелае цела. Чарот. 2. перан. Які стаў да ўсяго абыякавы, страціў… 16 ахаладзець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Стаць халодным, астыць, ахалодаць. Халімон не звяртаў увагі на Патапчыка, а пакручваў прэнт датуль, пакуль ён не ахаладзеў,… 17 ахаладзіцца, ахаладжуся, ахалодзішся, ахалодзіцца; зак. 1. Стаць халодным ці больш халодным; астыць, ахалодаць. Здавалася, што.. [сын] лёг у цяньку на росную яшчэ… 18 ахаладзіць, -ладжу, -лодзіш, -лодзіць; зак., каго-што. 1. Зрабіць халодным ці больш халодным; астудзіць. Не хапала толькі сіверу, каб дарэшты ахаладзіць вытаптаную… 19 ахалодаць, -аю, -аеш, -ае; зак. Тое, што і ахаладзець. На дварэ ён [Сымон] трохі ахалодаў, выцер з ілба пот і замкнуў адрыну. Чарнышэвіч. Ахалодаў ён [Зазыба] ужо… 20 ахалоджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ахаладзіць.