1 афазія, -і, ж. Поўная ці частковая страта мовы ў выніку пашкоджання некаторых участкаў галаўнога мозгу. [Грэч. aphasia.] 2 афанія, -і, ж. Адсутнасць гучнага голасу пры захаванні шэпту. [Грэч. aphōni**a — ад а — адмоўная часціца і phōné — гук, голас.] 3 афарбаванасць, -і, ж. Уласцівасць афарбаванага. 4 афарбаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад афарбаваць. 5 афарбавацца, -буецца; зак. 1. Пакрыцца або насыціцца фарбай, чым-н. фарбуючым. Тканіна добра афарбавалася. 2. Набыць які-н. колер. Неба раз'яснілася, афарбавалася… 6 афарбаваць, -бую, -буеш, -буе; зак., што. 1. Пакрыць або насыціць фарбай, чым- н. фарбуючым. Афарбаваць дах. Афарбаваць тканіну. □ Лукаш асеў, і кроў яму афарбавала… 7 афарбоўванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. афарбоўваць — афарбаваць. 8 афарбоўвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да афарбавацца. 2. Зал. да афарбоўваць. 9 афарбоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да афарбаваць. 10 афарбоўка, -і, ДМ -боўцы; Р мн. -бовак; ж. 1. Дзеянне паводле дзеясл. афарбаваць (у 1 знач.). 2. Колер, адценне колеру чаго-н. Невялікая руская печ зіхацела белай… 11 афарміцель, -я, м. Работнік па афармленню чаго-н. Афарміцель выстаўкі. Афарміцель спектакля. 12 афарміцельскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да афарміцеля. Афарміцельскае майстэрства. 13 афармленне, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. афармляць — аформіць і афармляцца — аформіцца. 2. Знешняя аддзелка, выгляд чаго-н. Афармленне кнігі. Афармленне… 14 афармляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак. 1. Незак. да аформіцца. 2. Зал. да афармляць. 15 афармляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да аформіць. 16 афартыст, -а, М -сце, м. Мастак-гравёр, спецыяліст па вырабе афортаў. 17 афарызм, -а, м. Трапны лаканічны выраз павучальнага характару; сентэнцыя, павучанне, выслоўе. — Каго ты хочаш у дурнях пакінуць? — зняважліва пытае пісар. — Скажы… 18 афарыстычнасць, -і, ж. Уласцівасць афарыстычнага. 19 афарыстычны, -ая, -ае. Уласцівы афарызму, падобны да яго; які мае ў сабе афарызмы. Байка — жывое, цікавае, фабульнае апавяданне, напісанае афарыстычнай мовай. 20 афганец гл. афганцы.