1 авадзень, -дня, м. Двухкрылае насякомае, лічынкі якога паразітуюць у целе жывёл. А авадні, як рой пчаліны, Сляпіцай лезуць да скаціны. Колас. 2 аваднёвы, -ая, -ае. Які мае адносіны да авадня, аваднёў. Аваднёвая інвазія. 3 авал, -а, м. Фігура, утвораная замкнутай крывой, якая нагадвае форму падоўжанага разрэзу яйца. Шырокі лоб і авал твару з вастраватым падбародкам казалі за… 4 авалоданне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. авалодваць—авалодаць. 5 авалодаць, -аю, -аеш, -ае; зак. 1. Захапіць, узяць сілай; завалодаць. Спроба ворага з ходу авалодаць пераправай.. не ўдалася. Брыль. // перан. Падначаліць сабе,… 6 авалодванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. авалодваць — авалодаць. 7 авалодваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да авалодаць. 8 авальнасць, -і, ж. Уласцівасць авальнага. 9 авальны, -ая, -ае. Які мае форму авала. Гэты пакой — пусты, авальнай формы, вышынёю ахоплівае два паверхі. Бядуля. Вакол рота на запалых шчоках прарэзаліся авальныя… 10 авангард, -а, М -дзе, м. 1. Частка войска або флоту, якая знаходзіцца наперадзе галоўных сіл. Авангард.. [белапалякаў] ужо выйшаў на правы бераг, кіламетрах у… 11 авангардны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да авангарда (у 1 знач.). Авангардная рота. 2. перан. Перадавы. Авангардная роля камуністаў. 12 авангардызм, -у, м. Агульная назва розных кірункаў у буржуазным мастацтве 20 ст., якім уласцівы разрыў з традыцыяй рэалістычнага мастацкага вобраза, пошукі новых… 13 авангардыст, -а, М -сце, м. Прадстаўнік авангардызму. 14 авангардысцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да авангардызму, авангардыста, уласцівы ім. Авангардысцкае мастацтва. 15 аванзала, -ы, ж. Пярэдняя зала, пакой перад галоўнай залай у вялікіх грамадскіх памяшканнях, палацах. [Ад фр. avant — перад і salle — зала.] 16 аванложа, -ы, ж. Невялікае памяшканне перад уваходам у тэатральную ложу. [Ад фр. avant — перад і loge — ложа.] 17 аванпорт, -а, М -рце, м. Вонкавая частка воднай прасторы порта або гавані. [Фр. avant-port.] 18 аванпост, -а, М -посце; мн. -посты, -аў; м. Перадавая ахоўная варта (пост) у войсках некаторых армій. [Фр. avant-poste.] 19 аванпостны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аванпоста. 20 аванс, -у, м. Грошы (часам і прадукты), якія выдаюцца наперад у лік зарплаты. Грашовы, натуральны аванс. Атрымаць аванс. □ Дацягнуўшы сяк-так да чарговага авансу,…