1 аўгіеў, -ева. У выразе: аўгіевы стайні гл. стайня. [Ад імя легендарнага цара старажытнагрэчаскай міфалогіі Аўгія.] 2 аўгур, -а, м. 1. У Старажытным Рыме — жрэц, які тлумачыў уяўную волю багоў па шчабятанню і палёце птушак. 2. Іран. Пра таго, хто свае спецыяльныя веды ператварае… 3 аўдавелы, -ая, -ае. Які стаў удаўцом (удавой). Аўдавелы мужчына. 4 аўдавець, -ею, -ееш, -ее; зак. Стаць удаўцом або ўдавой. Ніна, як і Люба, за вайну аўдавела, засталася адна з двума дзецьмі. Васілевіч. Апошнімі гадамі Вялічка… 5 аўдотка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. 1. Начная птушка атрада сеўцападобных з шэра-пясчаным апярэннем, якая сустракаецца на поўдні Беларусі. 2. Абл. Назва невялікай… 6 аўдыенцыя, -і, ж. Высок. і іран. Афіцыйны прыём у высокапастаўленай асобы. — Ну добра.., — урачыста абвясціў Вейс, узняўшыся ў крэсле, каб паказаць, што аўдыенцыя… 7 аўдыторыя, -і, ж. 1. Памяшканне, прызначанае для чытання лекцый, дакладаў. Сцёпка ўвайшоў у аўдыторыю, дзе прымалі экзамены па матэматыцы. Колас. Гэта была вялізная,… 8 аўкцыён, -у, м. Публічны продаж, пры якім рэч набываецца тым, хто дае за яе найбольшую суму; таргі. Прадаць з аўкцыёну. [Лац. auctio (auctionis) — павелічэнне.]… 9 аўкцыённы, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўкцыёну. Аўкцыённы продаж. 10 аўкцыяніст, -а, М -сце, м. Афіцыйная асоба, якая ажыццяўляе продаж з аўкцыёну. 11 аўладаць, -аю, -аеш, -ае; зак., кім-чым. Тое, што і авалодаць. 12 аўрал, -у, м. 1. Сумесная работа на марскім судне, у якой удзельнічае ўся каманда. 2. перан. Празмерна спешная работа ўсяго калектыву, выкліканая адсутнасцю… 13 аўральны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўралу. Аўральная работа. 14 аўстраліец гл. аўстралійцы. 15 аўстралійка гл. аўстралійцы. 16 аўстралійскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Аўстраліі, аўстралійцаў. Аўстралійскія мовы. Аўстралійскі мацярык. 17 аўстралійцы, -аў: адз. аўстраліец, -лійца, м.; аўстралійка, -і, ДМ -лійцы; мн. аўстралійкі, -ліек; ж. 1. Карэннае насельніцтва Аўстраліі. 2. Сучаснае насельніцтва… 18 аўстрыец гл. аўстрыйцы. 19 аўстрыйка гл. аўстрыйцы. 20 аўстрыйскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Аўстрыі, аўстрыйцаў.