141 аўтасчэпка, -і, ДМ -пцы; Р мн. -пак; ж. Прыстасаванне для аўтаматычнага счаплення вагонаў і лакаматываў. 142 аўтатормаз, -а, м. Тормаз, які аўтаматычна ўступае ў дзеянне пры разрыве поезда. 143 аўтатрактарны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аўтамабіляў і трактараў. Аўтатрактарная вытворчасць. 144 аўтатранспарт, -у, М -рце, м. Аўтамабільны транспарт. Гарадскі аўтатранспарт. 145 аўтатранспартнік, -а, м. Работнік аўтамабільнага транспарту. 146 аўтатранспартны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўтамабільнага транспарту. 147 аўтатраса, -ы, ж. Аўтамабільная траса, шлях, шаша. Пакрытая асфальтам аўтатраса. // Аўтамабільная пуцявіна, накат, дзе ходзяць толькі аўтамашыны. Лёдавая аўтатраса.… 148 аўтатурызм, -у, м. Турысцкія падарожжы на аўтамабілях. 149 аўтатурыст, -а, М -сце, м. Той, хто займаецца аўтатурызмам.. 150 аўтатыпія, -і, ж. Фотамеханічнае ўзнаўленне паўтонавых і шматколерных адлюстраванняў (фотаздымкаў, акварэльных малюнкаў, твораў алейнага жывапісу) сродкамі высокага… 151 аўтахтонны, -ая, -ае. Мясцовы па паходжанню. 152 аўтахтоны, -аў; адз. аўтахтон, -а, м. Карэннае, спрадвечнае насельніцтва краіны; абарыгены. // Жывёлы або расліны, якія ўзніклі на данай тэрыторыі. [Грэч. autochthon… 153 аўтацыстэрна, -ы, ж. Цыстэрна на аўтамабільным хаду. 154 аўтацягач, -а, м. Аўтамабіль для буксіроўкі прычэпаў і паўпрычэпаў. 155 аўтачасць, -і, ж. Вайсковая аўтамабільная часць. 156 аўто, нескл., н. Разм. Тое, што і аўтамабіль. Легкавое аўто. Караван аўто. 157 аўтобус, -а, м. Мнагамесны пасажырскі аўтамабіль. [Ням. Autobus.] 158 аўтобусны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аўтобуса. Аўтобусны прыпынак. Аўтобусны рух. 159 аўтограф, -а, м. Тэкст твора, напісаны рукой аўтара; аўтарскі рукапіс. Аўтограф паэмы “Бандароўна”. // Уласнаручны подпіс, надпіс. Аўтограф Якуба Коласа. [Грэч.… 160 аўтол, -у, м. Нафтавае масла для змазкі аўтамабільных і трактарных рухавікоў. [Складанаскарочанае слова: аўт(амабіль) і лац. ol (eum) —алей.]