1 аэра... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам “авіяцыйны”, “паветраны”, напрыклад: аэраклуб, аэрамаяк, аэранавігацыя. [Ад… 2 аэравакзал, -а, м. Вакзал аэрапорта. 3 аэравізуальны, -ая, -ае. Пра назіранні, якія праводзяцца з дапамогай лятальных апаратаў; звязаны з такімі назіраннямі. Аэравізуальная экспедыцыя. 4 аэравузел, -зла, м. Комплекс аэрапартоў і звязаных з імі служб або аэрапорт у пункце злучэння многіх авіяліній. 5 аэрадром, -а, м. Пляцоўка для стаянкі, узлёту, пасадкі і абслугоўвання лятальных апаратаў. Аэрадром займаў вялізнае гладкае поле. Пад аэрадромнымі паветкамі сталі… 6 аэрадромны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аэрадрома. Аэрадромная гаспадарка. 7 аэрадынаміка, -і, ДМ -міцы, ж. Навука аб супраціўленні паветра і газаў пры руху розных цел. [Ад грэч. aēr — паветра і dynamis — сіла.] 8 аэрадынамічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аэрадынамікі, звязаны з ёю. Аэрадынамічная лабараторыя. Аэрадынамічныя якасці самалёта. 9 аэраздымка, -і, ДМ -мцы; Р мн. -мак; ж. Тое, што і аэрафотаздымка. 10 аэразоль, -ю, м. Безліч найдрабнейшых часцінак якога-н. рэчыва, распыленых у газах або газападобным асяроддзі. 11 аэраклуб, -а, м. Грамадская арганізацыя, якая займаецца прапагандай ведаў па паветраплаванню пераважна сярод моладзі. 12 аэралагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аэралогіі. Аэралагічная станцыя. ○ Аэралагічны змей гл. змей. 13 аэраліт, -а, М -ліце, м. Камень касмічнага паходжання; метэарыт. [Ад грэч. aēr — паветра і lithos — камень.] 14 аэралогія, -і, ж. Навука, якая вывучае фізічныя, хімічныя і інш. ўласцівасці высокіх слаёў атмасферы. [Ад грэч. aēr — паветра і logos — вучэнне.] 15 аэрамаяк, -а, м. Наземнае святлосігнальнае прыстасаванне для ўказання лётчыку ноччу месцазнаходжання аэрадрома. 16 аэрамеханіка, -і, ДМ -ніцы, ж. Раздзел механікі, які вывучае раўнавагу і рух газаў. 17 аэранавігацыйны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аэранавігацыі. Аэранавігацыйная карта. 18 аэранавігацыя, -і, ж. Навука аб ваджэнні лятальных апаратаў па намечаным шляху; паветраная навігацыя. 19 аэранаўт, -а, М -наўце, м. Паветраплавальнік. [Ад грэч. aēr — паветра і nautes — мараплавец.] 20 аэранаўтыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Тэорыя і майстэрства паветраплавання.