1 ай, выкл. Часта вымаўляецца з паўтарэннем: ай-ай і ай-ай-ай. 1. Выказвае боль, спалох, страх. Ай, баліць! Ай, баюся! 2. Выказвае здзіўленне, захапленне,… 2 айва, -ы, ж. 1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных. 2. Плод гэтага дрэва, падобны на яблык і грушу, цвёрды, даўкі на смак. / у знач. зб. Варэнне… 3 айвовы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да айвы. Айвовы сад. // Прыгатаваны з айвы. Айвовае варэнне. 4 айканіміка, -і, ДМ -міцы, ж. Спец. Раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы, заканамернасці іх узнікнення, развіцця і функцыяніравання. 5 айканімія, -і, ж. Спец. Сукупнасць уласных назваў населеных пунктаў пэўнай тэрыторыі. Айканімія Міншчыны. 6 айканне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. айкаць. 7 айкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Вымаўляць, выкрыкваць “ай” ад болю, жалю, здзіўлення і пад. Халуста пачаў бегаць па млыне, хапацца рукамі за галаву, вохкаць,… 8 айкнуць, -ну, -неш, -не; зак. Аднакр. да айкаць. 9 айконім, -а, м. Спец. Уласнае імя населенага пункта. [Ад грэч. oikos — жыллё і onoma — імя.] 10 айкумена, -ы, ж. Тэрыторыя зямнога шара, населеная людзьмі. [Грэч. oikuménē ад oikéō — насяляю.] 11 аймак, -а, м. 1. У Бурацкай АССР і Горна-Алтайскай аўтаномнай вобласці — мясцовая назва раёна. 2. У Мангольскай Народнай Рэспубліцы — буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная… 12 аймачны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аймака. Аймачны савет. 13 айран, -у, м. Прадукт і напітак з малака, распаўсюджаны ў Сібіры, Сярэдняй Азіі, Крыме і на Каўказе. Мы бурым другі тыдзень рыпучую зямлю. Працуем да зялёных… 14 айсберг, -а, м. Плывучая ледзяная гара, абломак ледавіка. І вось ужо адкрытая прастора, Там-сям, як лебедзь, айсберг праплыве. Звонак. Праз чорныя ночы, між айсбергаў… 15 айсор гл. айсоры. 16 айсорка гл. айсоры. 17 айсоры, -аў; адз. айсор, -а, м.; айсорка, -і, ДМ -рцы; мн. айсоркі, -рак; ж. Уст. Тое, што і асірыйцы. 18 айцец, айца, м. Уст. 1. Служка культу. 2. Мужчына ў дачыненні да сваіх дзяцей; бацька. Так званіў ён [звон], так ён клікаў, Каб пазнаць дабро адзіна, Каб… 19 айцоўскі, -ая, -ае. Уст. Які мае адносіны да айца; бацькоўскі. Слёзы ў старога цяклі і дрыжалі айцоўскія рукі. Багдановіч. 20 айчым, -а, м. Муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу; няродны бацька. Рос Васіль без бацькі, з айчымам, які яго не любіў. Навуменка.