1 аж. 1. часціца ўзмацняльная. Ужываецца для інтанацыйнага вылучэння слова ці словазлучэння, да якога адносіцца. Цімафей Міронавіч аж кладзецца ад вясёлага… 2 ажабрачыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго. Зрабіць жабраком. [Карны атрад] арудаваў шмат дзён і выехаў пасля ўжо таго, калі спустошыў і ажабрачыў людзей. Чорны. 3 ажаніцца, ажанюся, ажэнішся, ажэніцца; заг. ажаніся; зак. Уступіць у шлюб (пра мужчыну). Іван толькі зімою ажаніўся з .. [Матронаю], і жылі яны надта згодна. Колас.… 4 ажаніць, ажаню, ажэніш, ажэніць; зак., каго з кім і без дап. Зак. да ажаніць. 5 ажарабіцца, -рэбіцца; зак. Прывесці, нарадзіць жарабя (пра кабылу, асліцу, вярблюдзіцу). 6 ажарэб, -у, м. 1. Роды ў кабыл, асліц, вярблюдзіц; жарабенне. 2. Прыплод кабыл, асліц, вярблюдзіц. 7 ажно, часціца і злучнік. Разм. Тое, што і аж. 8 ажур1, -у, м. 1. Негустое, скразное вязанне, вышыванне, разьба і пад. Вышыць ажурам. 2. Лёгкая празрыстая тканіна. Пакрывала з ажуру. [Ад фр. à jour — скразны,… 9 ажур2, прысл. Такое вядзенне рахункаводства, калі запісы ў бухгалтарскіх кнігах робяцца ў дзень завяршэння аперацыі. ◊ (Усё) у ажуры — усё ў парадку, усё… 10 ажурнасць, -і, ж. Уласцівасць ажурнага. 11 ажурны, -ая, -ае. Празрысты, скразны (пра тканіны, вязаныя і разныя вырабы). Ажурная фіранка. // Тонкай работы, лёгкі. Ажурная мэбля. Ажурная архітэктура. Ажурны… 12 ажыванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ажываць — ажыць. 13 ажываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ажыць. 14 ажывіцца, ажыўлюся, ажывішся, ажывіцца; зак. 1. Ажыць, прачнуцца. Прырода ажывілася. 2. Зрабіцца больш ажыўленым, вясёлым, жыццярадасным. Заўважыўшы людзей,… 15 ажывіць, ажыўлю, ажывіш, ажывіць; зак., каго-што. 1. Вярнуць да жыцця, зноў зрабіць жывым. Пабегла ваўчыха на высокую гару, дастала пляшачку жывой вады. Вярнулася… 16 ажыжальнік, -а, м. Спец. Прыбор для ператварэння газаў у вадкасць. 17 ажыжэнне, -я, н. Спец. Ператварэнне газаў у вадкі стан шляхам ахаладжэння. 18 ажына, -ы, ж. 1. Кустовая ягадная расліна сямейства ружакветных з калючымі сцябламі. Масюк і Сушыцкі ў гэты час сядзелі ў канцы вёскі пад кустом ажыны. Пальчэўскі.… 19 ажынавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ажыны. Ажынавы куст. // Прыгатаваны з ажын. Ажынавы настой. Ажынавае варэнне. 20 ажыннік, -у, м., зб. Кусты, зараснік ажын.