1 ага1, часціца. 1. сцвярджальная. Ужываецца, каб выказаць згоду, сцвярджэнне. — У сяло ідзеш? — пацікавілася Алеся. — Ага, да Івана Базылёвага, — адказаў… 2 ага2, выкл. 1. Выказвае здагадку, радаснае здзіўленне і пад. [Ляснічы:] — Ага, ты тут! Ну, чалавеча, Збірай манаткі і ў Парэчча За добры час перабірайся!… 3 агаблёўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агабляваць. 4 агабляваць, -люю, -люеш, -люе; зак., што. Пагабляваць з усіх бакоў, зрабіць роўным, гладкім. Агабляваць дошку. 5 агава, -ы, ж. Шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства агававых з шорсткім буйным лісцем, якое выкарыстоўваецца для атрымання валакна. 6 агаварыцца, -варуся, -ворышся, -ворыцца; зак. 1. Загадзя растлумачыць, папярэдзіць; зрабіць агаворку. Варта адразу агаварыцца, што не заўсёды воля ва ўяўленнях… 7 агаварыць, -вару, -ворыш, -ворыць; зак., што. Спецыяльна адзначыць, зрабіць агаворку. 8 агавораны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агаварыць. 9 агаворванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. агаворваць. 10 агаворвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да агаварыцца (у 2 знач.). 2. Зал. да агаворваць. 11 агаворваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агаварыць. 12 агаворка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. 1. Дадатковае тлумачэнне, заўвага, абмежаванне. Істотная агаворка. Згадзіцца без усякіх агаворак. 2. Памылкова ўжытае слова… 13 агаласіцца, -лосіцца; зак. Напоўніцца якімі-н. моцнымі гукамі (пра паветра, прастору). Не задаволіліся карнікі адным наездам, дзён праз два наведаліся яшчэ раз.… 14 агаласіць, -лашу, -лосіш, -лосіць; зак., што. 1. Напоўніць паветра, прастору якімі-н. гукамі (голасам, крыкам і пад.). Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго… 15 агаласоўка, -і, ДМ -соўцы; Р мн. -совак; ж. Спец. Наяўнасць таго або іншага галоснага ў марфеме. Агаласоўка кораня. 16 агалашацца, -аецца; незак. 1. Незак. да агаласіцца. 2. Зал. да агалашаць. 17 агалашаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агаласіць. 18 агалашэнне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. агалашаць — агаласіць (у 2 знач.). 19 агалелы, -ая, -ае. Тое, што і згалелы. Людзі, што прыходзілі з франтоў і з палону, знаходзілі агалелыя сем'і, спустошаныя вінаграднікі, зарослыя пустазеллем палі.… 20 агаленне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. агаляць — агаліць (у 1, 5 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. агаляцца — агаліцца (у 1 знач.).