161 агораны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агораць. 162 агораць, -аю, -аеш, -ае; зак., што. Набыць што-н. з вялікімі цяжкасцямі. [Гушка] адчуў, як радасная надзея яго ўсяго ўскалыхнула: сярод добрых людзей, разам з… 163 агорклы, -ая, -ае. 1. Пра тое, што набыло горкі смак. Не спазнаўшы месяца мядовага, Яблынькі прачнуліся удовымі, Доляй падзяліліся з рабінамі — Дзічкамі агорклымі… 164 агоркнуць, -не; пр. агорк, -ла і агоркнуў, -нула; зак. 1. Тое, што і згоркнуць. 2. перан. Вельмі надакучыць, абрыдзець. Толькі цікуе [сталяр] спадылба, як той… 165 агорнуты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агарнуць. 166 агортвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да агарнуцца. 2. Зал. да агортваць. 167 агортваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агарнуць. 168 агоўтацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Абл. Паступова асвоіцца, прывыкнуць. [Васіль:] — Чалавек агоўтаецца, звыкнецца, яму здаецца, гэтак яму і патрэбна... Баранавых.… 169 агра... Першая частка складанаскарочаных слоў, якая адпавядае слову агранамічны, напрыклад: агравучоба, аграгурток, аграпрыём, агралабараторыя, аграмерапрыемства,… 170 аграбанне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграбаць — агрэбці. 171 аграбаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агрэбці. 172 аграбіць, -блю, -біш, -біць; зак., каго-што. 1. Сілай адабраць у каго-н. маёмасць, грошы; абрабаваць. Разам з тым [Гамыра] займаўся і бандыцтвам, выходзячы на… 173 аграбленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграбіць. 174 аграблены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аграбіць. 175 аграгорад, -а, М -дзе, м. Вялікі сельскі населены пункт, які пабудаваны па тыпу горада і які з'яўляецца цэнтрам буйной вытворчай сельскагаспадарчай адзінкі. —Памятаеш,… 176 агракліматалогія, -і, ж. Раздзел кліматалогіі, які вывучае клімат як фактар сельскагаспадарчай вытворчасці. 177 агракультура, -ы, ж. Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне культуры земляробства. 178 агракультурны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агракультуры. Агракультурныя мерапрыемствы. 179 агралесамеліярацыйны, -ая, -ае. Звязаны з агралесамеліярацыяй. Агралесамеліярацыйныя мерапрыемствы. 180 агралесамеліярацыя, -і, ж. Лесаводчыя мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне кліматычных і глебавых умоў для атрымання высокіх ураджаяў.