241 агу, выкл. 1. Узаемнае акліканне з мэтай знайсці або не згубіць адзін аднаго. Рыгор яшчэ раз махнуў капелюшом, крыкнуў: агу! і яны [Рыгор і Зося] сышлі са… 242 агузак, -зка, м. 1. Сцягновая частка мясной тушы. 2. Скура з задняй часткі жывёліны. 3. Тое, што і камель. 243 агукаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Вымаўляць “агу”. Малы задаволена вадзіў чорнымі гузікамі вачэй, агукаў таксама задаволена нешта сабе пад нос. Васілевіч.… 244 агулам, прысл. 1. Усе разам, гуртам. Рабіць што-н. агулам. [Рыгор:] — Ураднік, старшына, стражнік, поп, нават дзесяцкія — усе агулам глумяцца з бедняка. Гартны.… 245 агульна, прысл. 1. У агульных рысах, без падрабязнасцей і дэталей. 2. Усё адразу, цалкам. Было так цёмна, прытульна, У гразі-балоце ўсё агульна: Як печ, як… 246 агульна... Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) агульны, адзіны, абавязковы для ўсіх і ўсяго ў межах, вызначаных другой часткай слова, напрыклад:… 247 агульнаабавязковы, -ая, -ае. Абавязковы для ўсіх. Агульнаабавязковая павіннасць. Агульнаабавязковы этап развіцця. 248 агульнаадукацыйны, -ая, -ае. Які дае не спецыяльную, а агульную адукацыю. Агульнаадукацыйная школа. Агульнаадукацыйныя курсы. // Звязаны з агульнай адукацыяй. Агульнаадукацыйныя… 249 агульнаармейскі, -ая, -ае. Адзіны, абавязковы для ўсёй арміі. Агульнаармейская дысцыпліна. 250 агульнабеларускі, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсіх беларусаў, для ўсёй Беларусі. Над дыялектамі ўзвышаецца агульнабеларуская мова. 251 агульнавайсковы, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсіх родаў войск; які ахоплівае ўсе роды войск. Агульнавайсковая тактыка. Агульнавайсковы штаб. 252 агульнавядома, безас., у знач. вык. Аб усеагульным веданні чаго-н. Агульнавядома, што велічнае заўсёды простае, вычварнасць рассейвае ўяўленні аб узнёслым і велічным.… 253 агульнавядомасць, -і, ж. Уласцівасць агульнавядомага. Агульнавядомасць факта. 254 агульнавядомы, -ая, -ае. Вядомы ўсім. Агульнавядомыя рэчы. 255 агульнагарадскі, -ая, -ое. Агульны для ўсяго горада; аб'ядноўвае ўсе гарадскія арганізацыі, мерапрыемствы. Агульнагарадская дэманстрацыя. Агульнагарадскі суботнік. 256 агульнадаступнасць, -і, ж. Уласцівасць агульнадаступнага. Агульнадаступнасць адукацыі. 257 агульнадаступны, -ая, -ае. 1. Даступны ўсім для карыстання, куплі і інш. Агульнадаступныя культурна-асветныя ўстановы. Агульнадаступная цана. 2. Зразумелы ўсім. Агульнадаступная… 258 агульнадзяржаўны, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсёй дзяржавы, які датычыць усёй дзяржавы. Агульнадзяржаўны план. Агульнадзяржаўныя накапленні. 259 агульнадэмакратычны, -ая, -ае. Уласцівы дэмакратычнаму руху ў цэлым, без класавага раздзялення. Агульнадэмакратычная аснова. Агульнадэмакратычны рух за мір. 260 агульнаеўрапейскі, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсёй Еўропы; які пашыраецца на ўсю Еўропу.