1 алавяннік, -а, м. Майстар, які вырабляе рэчы з волава. 2 алавяны, -ая, -ае. 1. Зроблены з волава. На камодзе.. стаялі.. алавяныя з замыславатымі ўзорамі талеркі. Бядуля. Дзед Талаш наўперад набіў стрэльбу, усыпаў шчодрую… 3 алагізм, -у, м. Што-н. нелагічнае, несумяшчальнае з лагічным мысленнем. // Стылістычны прыём разрыву лагічных сувязей у мове з мэтай камізму, іроніі і пад. … 4 алагічнасць, -і, ж. Уласцівасць алагічнага. 5 алагічны, -ая, -ае. Нелагічны, несумяшчальны з лагічным мысленнем. 6 аладка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Блінок, спечаны на патэльні звычайна з адной лыжкі цеста. Пячы аладкі. 7 алапат, -а, М -паце, м. Урач, які ў процілегласць гамеапату прытрымліваецца звычайнай сістэмы лячэння. Назва дадзена гамеапатамі. 8 алапатычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алапатыі. Алапатычныя сродкі лячэння. 9 алапатыя, -і, ж. Устарэлая назва, дадзеная гамеапатамі звычайным (негамеапатычным) метадам лячэння. [Ад грэч. allos — другі і pathos — пакута, хвароба.] 10 алатрапічны, -ая, -ае. Спец. Выкліканы, створаны алатропіяй. 11 алатропія, -і, ж. Спец. Здольнасць аднаго і таго ж хімічнага элемента ўтвараць розныя простыя рэчывы. [Грэч. allos — іншы і trоpos — паварот, напрамак.] 12 алах, -а, м. Назва бога ў мусульман. ◊ Адзін алах ведае — нікому не вядома. Алах яго ведае — невядома, не ведаю. 13 албанец гл. албанцы. 14 албанка гл. албанцы. 15 албанскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Албаніі, албанцаў. Албанская мова. 16 албанцы, -аў; адз. албанец, -нца, м.; албанка, -і, ДМ -нцы; мн. албанкі, -нак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Албаніі. 17 алгарытм, -у, м. Сукупнасць правіл, якія вызначаюць змест і паслядоўнасць аперацый рашэння задач адпаведнага класа. 18 алгарытмічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да алгарытму. Алгарытмічная праграма. 19 алгебра, -ы, ж. Вялікі раздзел матэматыкі, які вывучае агульныя законы дзеянняў над велічынямі незалежна ад іх лікавых значэнняў. Падручнік па алгебры. Элементарная… 20 алгебраіст, -а, М -сце, м. Спецыяліст у галіне алгебры.