121 алкалоідны, -ая, -ае. Спец. Які складаецца з алкалоідаў, звязаны з алкалоідамі. 122 алмаз, -а і -у, м. 1. -у. Празрысты, звычайна бясколерны, каштоўны камень, які сваім бляскам і цвёрдасцю перавышае ўсе іншыя мінералы і самацветы; агранены… 123 алмазны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алмазу (у 1 знач.). Алмазныя россыпы. Алмазны бляск. // Зроблены з алмазу (алмазаў); упрыгожаны алмазам. Алмазныя каралі.… 124 алмазчык, -а, м. Спецыяліст па вырабу алмазаў (у 1 знач.). 125 ало, выкл. Разм. Тое. што і алё. 126 аловак, алоўка, м. Тое, што і карандаш. Чорны аловак. Хімічны аловак. Каляровыя алоўкі. 127 алойны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алоэ. Алойны сок. Алойны ліст. 128 алоўкавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алоўка. Алоўкавая фабрыка. // Зроблены, выкананы алоўкам. Алоўкавыя запісы. Алоўкавы партрэт. 129 алоэ, нескл., н. Тое, што і альяс. 130 алтаец гл. алтайцы. 131 алтайка гл. алтайцы. 132 алтайскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да алтайцаў, Алтая. Алтайскія горы. Алтайскія мовы. 133 алтайцы, -аў; адз. алтаец, -тайца, м.; алтайка, -і, ДМ -тайцы; мн. алтайкі, -таек; ж. Народнасць, якая складае частку насельніцтва Горна-Алтайскай аўтаномнай… 134 алтар, -а, м. 1. У старажытных народаў — месца, на якое ўскладаліся ахвярапрынашэнні і перад якім адпраўляліся культавыя абрады. 2. Усходняя частка царквы,… 135 алтарны, -ая, -ае. Які мае адносіны да алтара, звязаны з ім. Алтарныя дзверы. Алтарная разьба. 136 алтын, -а, м. Старадаўняя руская манета вартасцю ў тры капейкі. 137 алфавіт, -а, М -віце, м. Сукупнасць літар якой-н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; азбука. Беларускі алфавіт. Лацінскі алфавіт. [Грэч. alpha і beta.]… 138 алфавітны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алфавіта. Алфавітнае пісьмо. Алфавітная кніга. // Размешчаны паводле алфавіта. Алфавітны паказальнік. Алфавітны каталог.… 139 алхімік, -а, м. Той, хто займаўся алхіміяй. 140 алхімічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алхіміі.