61 аленегадоўчы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аленегадоўлі. Аленегадоўчы саўгас. Аленегадоўчая ферма. 62 аленіна, -ы, ж. Мяса аленя. 63 алень, -я, м. Свойская і дзікая жвачная жывёліна атрада парнакапытных з галінастымі рагамі і кароткім хвастом. Паўночны алень. Алень-марал. Плямісты алень.… 64 аленябык, -небыка, м. Жвачная жывёліна атрада парнакапытных з доўгімі спіральна закручанымі рагамі, якая водзіцца ў Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыцы. 65 аленявод, -а, м. Тое, што і аленегадовец. 66 аленяня і аленянё, -няці; мн. -няты, -нят; н. Дзіцяня аленя. 67 алергалагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да алергалогіі. Алергалагічная прафілактыка. 68 алергалогія, -і, ж. Спец. Раздзел медыцыны, які вывучае прычыны ўзнікнення, механізм развіцця і праяўлення, прафілактыку і лячэнне алергічных хвароб. 69 алерген, -у, м. Спец. Рэчыва, якое выклікае алергію. 70 алергічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да алергіі. Алергічны стан. Алергічнае захворванне. 71 алергія, -і, ж. Змененая адчувальнасць ці рэактыўнасць арганізма на паўторнае дзеянне некаторых рэчываў. [Грэч. allos — другі і ergon — дзеянне.] 72 алерголаг, -а, м. Спецыяліст у галіне алергалогіі. 73 алеут гл. алеуты. 74 алеутка гл. алеуты. 75 алеуты, -аў; адз. алеут, -а, М алеуце, м.; алеутка, -і, ДМ -тцы; мн. алеуткі, -так; ж. Карэннае насельніцтва Алеуцкіх астравоў. 76 алеуцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алеутаў. Алеуцкая мова. 77 алешкавы, -ая, -ае. Тое, што і альховы, алешнікавы. [Воўк] паволі пасунуў праз алешкавы параснік, што ля ракі. Лынькоў. 78 алешнік, -у, м., зб. 1. Альховы лес, зараснік альховых кустоў. За полем пачынаўся гай з густога алешніку і бярэзніку. Якімовіч. Густы алешнік і месцамі лаза… 79 алешнікавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да алешніку. На алешнікавым узгорку выбралі месца, каб будаваць першы барак для рабочых. Чорны. 80 алешына, -ы, ж. 1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых; вольха. На балоце між густых алешын пасуцца авечкі. Грамовіч. 2. толькі адз. Драўніна, матэрыял гэтага…