41 аледзянець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Тое, што і абледзянець. 2. Зрабіцца халодным, як лёд; змерзнуць, адубець, скарчанець. 42 алеепадобны, -ая, -ае. Які нагадвае алей, мае яго ўласцівасці. 43 алеін, -у, м. Тэхнічная алеінавая кіслата. [Ад лац. oleum — алей.] 44 алеінавы, -ая, -ае. У выразе: алеінавая кіслата гл. кіслата. 45 алеістасць, -і, ж. Уласцівасць алеістага; ступень наяўнасці, утрымання алею ў чым-н. Алеістасць сланечнікавага семя. 46 алеісты, -ая, -ае. 1. Які ўтрымлівае ў сабе алей, мае прымесь алею. // Які мае некаторыя якасці алею; падобны на алей. Алеістая вадкасць. 2. Блішчасты, глянцавы,… 47 алей, алею, м. 1. Тлушч з расліннага насення: канаплянага, макавага, ільнянога, гарчычнага, сланечнікавага і пад. Канапляны алей. Какосавы алей. □ Пасля наварыстай… 48 алейнасць, -і, ж. Ступень, колькасць алею ў чым-н. Алейнасць насення сланечніку вагаецца ў вельмі шырокіх межах: ад 28-30 да 45-47%. 49 алейнік, -а, м. Тое, што і алейшчык. 50 алейніца, -ы, ж. Бутэлька, бляшанка, каністра для алею. 51 алейны, -ая, -ае. 1. Які звязаны з алеем, утвораны алеем, складаецца з алею. Алейная пляма. Алейная скалка ў супе. 2. Выкананы фарбамі, якія расцёрты на алеі,… 52 алейня, -і; Р мн. -няў; ж. Прадпрыемства па вытворчасці алею. На пабудове камбіната ішла падрыхтоўка да пуску млына, алейні, ваўначоскі. Сташэўскі. 53 алейшчык, -а, м. Спецыяліст па вытворчасці алею; алейнік. 54 алекаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Пацвярджаць што-н., сказанае другім, вымаўляючы “але”. 55 александрыйскі, -ая, -ае. Звязаны з Александрыяй як з цэнтрам эліністычнай культуры. Александрыйскі музей. Александрыйская бібліятэка. ○ Александрыйскі верш гл. верш.… 56 александрыт, -у, М -рыце, м. Каштоўны камень смарагдава-зялёнай афарбоўкі пры дзённым святле і чырвона-фіялетавы пры штучным асвятленні. 57 алексія, -і, ж. Страта здольнасці чытаць з прычыны ачаговага пашкоджання галаўнога мозга. [Ад грэч. а — адмоўная часціца і lexis — слова.] 58 аленевы, -ая, -ае. 1. Які належыць аленю; зроблены са скуры аленя. Аленевы рог. Аленевыя боты. Аленевая шапка. 2. у знач. наз. аленевыя, -ых. Сямейства жвачных… 59 аленегадовец, -доўца, м. Спецыяліст па аленегадоўлі; аленявод. 60 аленегадоўля, -і, ж. Развядзенне і вырошчванне аленяў як галіна жывёлагадоўлі.