81 алея, -і, ж. Дарога, абсаджаная з абодвух бакоў дрэвамі або кустамі; дарожка ў садзе ці парку; прысады. Ад шляху пайшла бярозавая алея і ўперлася ў разложысты… 82 алё, выкл. Вокліч, які ўжываецца ў час размовы па тэлефоне як адказ на тэлефонны выклік, у значэнні “слухаю”, “слухайце”, “каля тэлефона”. [Англ. hallo.]… 83 алёс, алёсу і альсу, м. Абл. Нізкі заліўны луг; зарослая хмызняком або трысцём нізіна; забалочанае месца. Побач з дарогай ляжаў цёмны дрымучы алёс. Там сярод… 84 алёсавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алёсу. 85 алжырац гл. алжырцы. 86 алжырка гл. алжырцы. 87 алжырскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да алжырцаў, Алжыра. 88 алжырцы, -аў; адз. алжырац, -рца, м.; алжырка, -і, ДМ -рцы; мн. алжыркі, -рак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Алжыра. 89 алібі, нескл., н. Знаходжанне абвінавачанага ў момант, калі адбывалася злачынства, у другім месцы, як доказ невінаватасці ў злачынстве. [Лац. alibi — дзе-небудзь… 90 аліва, -ы, ж. 1. Вечназялёнае паўднёвае дрэва сямейства маслінавых; масліна. Дык няхай гучыць над светам слова, Слова гневу ходзіць па зямлі, Каб пад сонцам… 91 алівін, -у, м. Сілікат магнію і жалеза; паўкаштоўны камень зеленаватага колеру розных адценняў. [Ад лац. oliva — масліна.] 92 алігарх, -а, м. 1. У антычныя і сярэдневяковыя часы — член алігархічнага ўрада. 2. Прадстаўнік буйнога манапалістычнага капіталу. 93 алігархічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да алігархіі. Алігархічны лад. Алігархічнае кіраўніцтва. 94 алігархія, -і, ж. 1. У антычныя часы і сярэдневякоўе — дзяржаўны лад, заснаваны на панаванні невялікай групы найбольш багатых і знатных асоб, а таксама пануючая… 95 алігатар, -а, м. Тупарылы кракадзіл, які водзіцца ў Паўночнай Амерыцы і Паўднёвым Кітаі. Місісіпскі алігатар. Кітайскі алігатар. [Англ. alligator з ісп. el lagarto… 96 алігафрэнапедагогіка, -і, ДМ -гіцы, ж. Навука пра выхаванне, навучанне і шляхі карэкцыі недахопаў развіцця разумова адсталых дзяцей і дзяцей, у якіх пасля энцэфаліту, менінгіту… 97 алізарын, -у, м. Фарбавальнае рэчыва, якое вырабляецца з карэння марэны або з мінералаў. Чырвоны алізарын. [Фр. alisarine з араб.] 98 алізарынавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да алізарыну. // Зроблены з алізарыну. Алізарынавыя фарбы. Алізарынавае чарніла. 99 алілуйшчык, -а, м. Іран. Чалавек, які празмерна ўсхваляе каго-, што-н., наносячы гэтым шкоду справе. 100 алілуйшчына, -ы, ж. Іран. Празмернае ўсхваленне каго-, чаго-н.