1 ачаг, -а, м. 1. Прыстасаванне, дзе распальваюць і падтрымліваюць агонь. Над ачагом вісеў чайнік. Бяганская. 2. Сімвал роднага дому, сям'і. Сямейны ачаг.… 2 ачаговы, -ая, -ае. Які мае адносіны да ачага (у 1 знач.). 3 ачалавечанне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. ачалавечыцца. 4 ачалавечаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ачалавечыць. 5 ачалавечванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачалавечвацца — ачалавечыцца. 6 ачалавечвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да ачалавечыцца. 2. Зал. да ачалавечваць. 7 ачалавечваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ачалавечыць. 8 ачалавечыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак. Стаць падобным на чалавека, набыць уласцівасці чалавека. // Стаць чалавечным, гуманным. 9 ачалавечыць, -вечу, -вечыш, -вечыць; зак., каго-што. Надзяліць каго-, што-н. уласцівасцямі чалавека. // Развіць уласцівасці чалавека ў кім-, чым-н.; зрабіць чалавечным,… 10 ачамярэлы, -ая, -ае. Разм. Які стаў горкі, як чэмер; які надакучыў, абрыдзеў. 11 ачамярэць, -эе; зак. Разм. Стаць горкім, як чэмер; надакучыць, абрыдзець. [Фэлька:] — Ачамярэлі мне.. гэтыя слёзы. Чорны. 12 ачапіць, ачаплю, ачэпіш, ачэпіць; зак., што. Акружыць, размясціцца ланцугом вакол каго-, чаго-н., закрываючы выхады, перагароджваючы доступ куды-н., да чаго-н.… 13 ачапленне, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачапляць — ачапіць. 2. Група, атрад узброеных людзей, якія ачапілі каго-, што-н. 14 ачапляцца, -яецца; незак. Зал. да ачапляць. 15 ачапляць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да ачапіць. 16 ачараваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ачараваць. 17 ачараваць, -рую, -руеш, -руе; зак., каго. Тое, што і зачараваць. У апошнія гады ёй не столькі хацелася ачараваць яго, закахаць, колькі проста ўзяць — націскам,… 18 ачарвівець, -ее; зак. Стаць чарвівым. 19 ачарніць, ачарню, ачэрніш, ачэрніць; зак., каго-што. 1. Зрабіць чорным, афарбаваць, у чорны колер. 2. перан. Узвесці паклёп, абгаварыць; зняславіць. [Паўлінка:]… 20 ачарсцвеласць, -і, ж. Уласцівасць ачарсцвелага.