1 амазонка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. 1. Жанчына-коннік. [Таня:] — Я недзе чытала, што ў даўнія часы былі жаночыя войскі. Здаецца, амазонкамі звалі. Новікаў.… 2 амаладжэнне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. амаладзіць, амаладзіцца. 3 амаладзіцца, -ладжуся, -лодзішся, -лодзіцца; зак. Стаць маладым, маладзейшым. // Уключыць у свой склад большую колькасць моладзі (пра арганізацыю). 4 амаладзіць, -ладжу, -лодзіш, -лодзіць; зак., каго-што. 1. Зрабіць маладзейшым. // Увесці моладзь у склад чаго-н. Амаладзіць праўленне. 2. Узмацняючы дзейнасць… 5 амалоджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад амаладзіць. 6 амалоджванне, -я, н. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. амалоджваць — амаладзіць і амалоджвацца — амаладзіцца. 7 амалоджвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да амаладзіцца. 2. Зал. да амалоджваць. 8 амалоджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да амаладзіць. 9 амаль, прысл. Мала чаго не хапае да чаго-н., ледзь не.., каля, блізка, прыблізна каля... Лапата была старая, іржа амаль наскрозь праела жалеза. Самуйлёнак.… 10 амальгама, -ы, ж. Сплаў некаторых металаў (золата, срэбра і інш.) з ртуццю, а таксама раствор металу ў ртуці. [Фр. amalgame з араб.] 11 амальгамаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад амальгамаваць. 12 амальгамавацца, -муецца; незак. Зал. да амальгамаваць. 13 амальгамаваць, -мую, -муеш, -муе; зак. і незак., што. Сплавіць (сплаўляць) які-небудзь метал з ртуццю, а таксама растварыць (раствараць) які-н. метал у ртуці. // Пакрыць… 14 амальгамны, -ая, -ае. Які мае адносіны да амальгамы. // Зроблены з амальгамы. Амальгамная пломба. 15 аман. Тое, што і амін. - Няхай ад гэтае ночы ўсё забудзецца і аман, — трывожна папрасіў Сяргей. Чорны. 16 аманал, -у, м. Выбуховае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў ваеннай і горнай справе. А ў часе будаўніцтва ўсё наўкола грымела ўзрывамі дынаміту і аманалу. Галавач.… 17 аманалавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да аманалу. Аманалавы выбух. 18 аманіміка, -і, ДМ -міцы, ж. 1. Сукупнасць амонімаў якой-н. мовы. 2. Раздзел лексікалогіі, які вывучае амонімы. 19 аманімічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аманіміі, амонімаў. 20 аманімія, -і, ж. Гукавое супадзенне слоў, якія адрозніваюцца паміж сабою значэннем.