61 амёба, -ы, ж. Найпрасцейшая аднаклетачная жывёліна, якая не мае пастаяннай формы. [Ад грэч. amoibē — змяненне.] 62 амёбападобны, -ая, -ае. 1. Які падобны на амёбу, нагадвае амёбу. 2. у знач. наз. амёбападобныя, -ых. Атрад прасцейшых жывёл, да якога належаць амёбы. 63 амідапірын, -у, м. Болепатольны і гарачкапаніжальны лекавы прэпарат. 64 амікашонскі, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да амікашонства; панібрацкі. 65 амікашонства, -а, н. Разм. Бесцырымоннае, залішне фамільярнае абыходжанне з кім-н. пад выглядам сяброўскага; панібрацтва. [Ад фр. ami — сябар і cochon — свіння.]… 66 амін. 1. часціца. Заключнае слова малітваў, пропаведзей; азначае “так”, “правільна”. 2. у знач. наз. амін, -у, м. Разм. Канец, усё, скончана. [Грэч. amēn… 67 амінакіслоты, -аў. Арганічныя кіслоты — бясколерныя крышталічныя рэчывы, большасць якіх добра раствараецца ў вадзе. 68 аміны, -аў. Вугляродзістыя злучэнні, вытворныя аміяку. 69 амічны, -ая, -ае. Спец. Які вылічаецца ў омах. Амічнае супраціўленне правадніка. 70 аміяк, -у, м. Бясколерны газ з рэзкім непрыемным пахам, які ўтвараецца пры злучэнні азоту з вадародам. [Ад грэч. ammoniakon — смалістая камедзь.] 71 аміячны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аміяку. Аміячны завод. // Які мае ў сабе аміяк. Аміячная салетра. Аміячная соль. 72 амлет, -у, М -леце, м. Яечня з разбоўтаных яец, у якую дабаўлена малако і мука. [Фр. amelette.] 73 амнезія, -і, ж. Спец. Аслабленне або страта памяці пад уплывам арганічных захворванняў галаўнога мозга, пасля траўмаў чэрапа, пры істэрыі. [Ад грэч. а — не і… 74 амністыя, -і, ж. Поўнае альбо частковае вызваленне ад пакарання засуджаных судом асоб, якое праводзіцца актам вярхоўнай улады. Бабейку судзілі за махлярства, ён… 75 амнісціраванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. амнісціраваць. 76 амнісціраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад амнісціраваць. 77 амнісціравацца, -руецца; незак. Зал. да амнісціраваць. 78 амнісціраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., каго. Вызваліць (вызваляць) па амністыі. Амнісціраваць засуджаных. 79 амографы, -аў; адз. амограф, -а, м. Спец. Словы ці формы слоў, якія аднолькава пішуцца, але маюць рознае значэнне і розны націск (пара і пара, прыклад і прыклад).… 80 амоній, -ю, м. 1. Аднавалентная група атамаў азоту і вадароду, якая ўваходзіць у састаў многіх солей (сернакіслы амоній, хлорысты амоній і інш.). 2. Парашок,…