81 амонім, -а, м. Слова, якое гучыць аднолькава з іншым словам, але адрозніваецца ад апошняга значэннем. [Грэч. homos — аднолькавы і onyma — імя.] 82 аморфнасць, -і, ж. Уласцівасць аморфнага; бясформеннасць; расплывістасць. 83 аморфны, -ая, -ае. 1. Спец. Які не мае крышталічнай будовы. Аморфнае рэчыва. Аморфны стан. 2. Які не мае форм змянення. Аморфныя мовы. 3. перан. Бясформенны;… 84 ампелаграфія, -і, ж. Спец. Навука аб сартах і відах вінаграду. [Грэч. аmpelos — вінаград і grаphō — пішу.] 85 ампелатэрапія, -і, ж. Спец. Выкарыстанне вінаграду для лячэння розных захворванняў; вінаграднае лячэнне. [Ад грэч. аmpelos — вінаград і therapéia — лячэнне.] 86 ампельны, -ая, -ае. У выразе: ампельныя расліны — дэкаратыўныя з паўзучымі сцёбламі расліны, якія вырошчваюцца ў падвесных вазах. [Ад ням. ampel — вісячая ваза… 87 ампер, -а, м. Адзінка вымярэння сілы электрычнага току. [Ад уласнага імя.] 88 амперметр, -а, м. Прыбор, пры дапамозе якога вымяраецца сіла электрычнага току. 89 амперны, -ая, -ае. Які мае адносіны да ампера. 90 ампір, -у, м. Мастацкі стыль, які ўзнік у часы Напалеона І, пашыраны галоўным чынам у архітэктуры і прыкладным мастацтве; позні класіцызм. Будынак у стылі ампір.… 91 ампірны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ампіру; у стылі ампір. Ампірная мэбля. 92 амплітуда, -ы, ДМ -дзе, ж. Розніца межаў, паміж якімі змяняецца якая-н. пераменная велічыня. Амплітуда хістання маятніка. Амплітуда гадавой тэмпературы. Амплітуда… 93 амплітудны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да амплітуды. 94 ампліфікаваць, -кую, -куеш, -куе; зак. і незак. Спец. Накапіць (накопліваць) аднародныя. элементы мовы (сінонімы, параўнанні і інш.). 95 ампліфікацыя, -і, ж. Спец. Стылістычны прыём, накапленне аднародных элементаў мовы (сінонімаў, параўнанняў і інш.) для ўзмацнення выразнасці. [Лац. amplificatio.]… 96 амплуа, нескл., н. Пэўнае характэрнае кола роляў, якія выконваюцца акцёрам. Часта пішуць і кажуць, што роля Самахвальскага стаіць убаку, асобна, у маёй творчасці,… 97 ампула, -ы, ж. 1. Герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой захоўваюцца ў стэрыльным выглядзе невялікія дозы лякарстваў, крыві і пад.… 98 ампутаваны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад ампутаваць. 2. у знач. прым. Адрэзаны пры хірургічнай аперацыі. Абмацаўшы асцярожна ампутаваную нагу, .. [Цулукідзе]… 99 ампутавацца, -туецца; незак. Зал. да ампутаваць. 100 ампутаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., што. Зрабіць (рабіць) ампутацыю. І руку і нагу неадкладна трэба было ампутаваць. Васілевіч.