21 амар, -а, м. Вялікі марскі рак атрада дзесяціногіх. [Фр. homard.] 22 амаралізм, -у, м. Адсутнасць маральных прынцыпаў. 23 амаральнасць, -і, ж. Уласцівасць амаральнага. Амаральнасць паводзін. 24 амаральны, -ая, -ае. Пазбаўлены маралі. Амаральны чалавек. Амаральны ўчынак. 25 амартызавацца, -зуецца; незак. Зал. да амартызаваць. 26 амартызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. Зрабіць (рабіць) амартызацыю чаго-н. 27 амартызатар, -а, м. У машынах, апаратах — прылада, якая аслабляе дзеянне штуршкоў, удараў. 28 амартызацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да амартызацыі. // Які служыць для амартызацыі. Амартызацыйнае прыстасаванне. 29 амартызацыя, -і, ж. 1. Паступовае зніжэнне вартасці машын, будынкаў, інструменту і пад. у выніку зношвання. // Перанясенне вартасці машын, будынкаў і інш. на прадукцыю.… 30 амарыліс, -у, м. Дэкаратыўная цыбульная расліна сямейства амарылісавых з прыгожымі рознага колеру кветкамі. [Грэч. amarillis.] 31 амарылісавы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да амарылісу. 2. у знач. наз. амарылісавыя, -ых. Сямейства шматгадовых цыбульных раслін. 32 аматар, -а, м. 1. Ахвотнік да чаго-н. Аматар на выдумкі. Аматар музыкі. □ [Прыборны] быў вялікі аматар усяго надзвычайнага, прыгодніцкага. Шамякін. 2. Той,… 33 аматарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Жан. да аматар. 34 аматарскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аматара, аматараў. Аматарскі спектакль. 35 аматарства, -а, н. Занятак аматара, аматараў. 36 амафоны, -аў; адз. амафон, -а, м. Спец. Словы, якія аднолькава гучаць, але маюць рознае напісанне (плод і плот). [Ад грэч. homоs — аднолькавы і phōnē — гук.]… 37 амба. Разм. Ужываецца ў значэнні “усё”, “канец”, “смерць”. [Зёлкін:] Пеця... ты яшчэ нічога не чуў пра нашага Чарнавуса? Амба... Крапіва. [Скакун:] Жыве чалавек… 38 амбарас, -у, м. Уст. Клопаты, турботы, непакой. Колькі амбарасу Каля гэтай справы! Крапіва. [Фр. embarras.] 39 амбітны, -ая, -ае. Тое, што і амбіцыйны. Пісар жа быў таўстаморды, амбітны, уладалюбны. Гарэцкі. 40 амбіцыйны, -ая, -ае. Поўны амбіцыі, з амбіцыяй. Амбіцыйная заява.