121 амшэлы, -ая, -ае. Тое, што і абымшэлы. Амшэлая страха. □ Андрэй прыпыняўся і.. аглядаў ствалы дрэў, каб па амшэлых баках пазнаць, дзе поўнач. Пестрак. 122 амшэць, -эе; зак. Тое, што і абымшэць. 123 амыленне, -я, н. Спец. Раскладанне арганічных злучэнняў вадою са шчолачамі. 124 амяглы, -ая, -ае. Абл. Падсохлы, прывялы без вады ў гарачую пару. Нясцерпная гарачыня. Амяглую кветку лілея Раскрыла, як рот качаня, І, ледзьве трываючы, млее.… 125 амяла, -ы, ж. Шматгадовая вечназялёная расліна з белымі ядавітымі ягадамі, якая паразітуе на дрэвах. 126 амялушка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Невялікая лясная птушка атрада вераб'іных са стракатым апярэннем і чубком на галаве. Толькі казытаў душу свіст ружовых амялушак,… 127 амярцвеласць, -і, ж. Тое, што і абмярцвеласць. 128 амярцвелы, -ая, -ае. 1. Які страціў адчувальнасць, зрабіўся мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.). 2. перан. Які страціў рухомасць пад уплывам чаго-н. Не варушачыся,… 129 амярцвенне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. амярцвіць і стан паводле знач. дзеясл. амярцвець. 130 амярцвець, -ею, -ееш, -ее; зак. 1. Страціць адчувальнасць, зрабіцца мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.). 2. перан. Страціць рухомасць пад уплывам чаго-н. Амярцвець… 131 амярцвёны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад амярцвіць. 132 амярцвіць, -влю, -віш, -віць; зак., каго-што. 1. Выклікаць амярцвенне клетак, тканак і пад. 2. перан. Пазбавіць цікавага, жывога зместу. Амярцвіць цікавую справу.… 133 амяшчаніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. Зрабіцца мешчанінам, абывацелем. 134 амяшчаньвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да амяшчаніцца.