1 ар, -а, м. Мера зямельнай плошчы ў метрычнай сістэме, якая раўняецца 100 м2; адна сотая гектара. [Фр. are.] 2 араб гл. арабы. 3 арабеска, -і, ДМ -цы; Р мн. -сак; ж. 1. Складаны арнамент фантастычнага характару з геаметрычных фігур і стылізаваных лісцяў, кветак і пад. — першапачаткова ў… 4 арабескавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да арабесак, мае форму арабесак (у 1 знач.). Арнамент з арабескавых фігур. 5 арабізм, -а, м. Слова або выраз, запазычаныя з арабскай мовы. 6 арабіна, -ы, ж. Тое. што і рабіна. За парканам спелі яблыкі і арабіны. Чорны. 7 арабінавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арабіны. ○ Арабінавая (рабінавая) ноч гл. ноч. 8 арабіннік, -у, м., зб. Тое. што і рабіннік. 9 арабіст, -а, М -сце. м. Спецыяліст па арабскай мове, арабскай культуры. 10 арабістыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Сукупнасць дысцыплін, якія вывучаюць мову, пісьменнасць, культуру і гісторыю арабаў. 11 арабка гл. арабы. 12 арабскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арабаў. Арабская мова. Арабскае мастацтва. ○ Арабскі конь гл. конь. Арабскія лічбы гл. лічба. 13 арабы, -аў; адз. араб, -а, м.; арабка, -і, ДМ -бцы; мн. арабкі, -бак; ж. Вялікая група народаў, якія насяляюць Пярэднюю Азію і Паўночную Афрыку. 14 арава, -ы, ж. Разм. Бязладнае, шумнае зборышча, натоўп. Арава хлопцаў вярнулася ў хату. // Вялікая колькасць каго-н.; мноства. Пабачыўшы Валю, уся арава кінулася… 15 арагавеласць, -і, ж. Уласцівасць арагавелага. 16 арагавелы, -ая, -ае. Які зацвярдзеў, перайшоў у рагавое ўтварэнне. 17 арагавенне, -я, н. Стан паводле знач. дзеясл. арагавець. 18 арагавець, -ее; зак. Зацвярдзець, ператварыцца ў рагавую луску (пра вонкавыя слаі скуры). 19 араграфічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да араграфіі. 20 араграфія, -і, ж. Раздзел фізічнай геаграфіі, які вывучае рэльеф зямной паверхні. [Ад грэч. oros — гара і grapho — пішу.]