41 аранжавы, -ая, -ае. Які мае чырвона-жоўтую (адну з сямі асноўных колераў спектра) афарбоўку; падобны да колеру апельсінаў. Аранжавае неба. [Ад фр. orange — апельсін.]… 42 аранжарэйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аранжарэі. Аранжарэйныя рамы. Аранжарэйная тэмпература. // Вырашчаны ў аранжарэі. Аранжарэйныя кветкі. ◊ Аранжарэйная… 43 аранжарэя, -і, ж. Цёплае зашклёнае памяшканне для вырошчвання і зімоўкі паўднёвых раслін або для несезоннага атрымання пладоў, гародніны і кветак; цяпліца. Аранжарэі… 44 аранжыравацца, -руецца; незак. Зал. да аранжыраваць. 45 аранжыраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. незак., што. Зрабіць (рабіць) аранжыроўку. Вялікі рускі кампазітар Глінка гаварыў, што музыку стварае народ, а кампазітары яе… 46 аранжыроўка, -і, ДМ -ўцы, ж. Спец. 1. Апрацоўка якой-н. мелодыі для выканання на інструменце або для голасу з суправаджэннем музычнага інструмента. 2. Перапрацоўка,… 47 аранне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. араць. 48 араны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад араць. 2. у знач. прым. Тое, што і вораны (у 2 знач.). 49 арап, -а, м. Ашуканец, жулік. ◊ Браць на арапа гл. браць. 50 арапнік, -а, м. Кароткі раменны бізун. 51 арасіцца, аросіцца; зак. Пакрыцца расой, кроплямі чаго-н.; увільготніцца. Па пасцелі.. [Ермалай Трыфанавіч] здагадаўся, што госць зусім не спаў і пайшоў ад яго… 52 арасіць, арашу, аросіш, аросіць; зак., каго-што. 1. Апырскаць, пакрыць кроплямі чаго-н.; увільготніць. Не дарэмна кроў гарачая Прасторы стэпаў арасіла. Танк.… 53 арат, -а, М араце, м. Мангольскі селянін, жывёлавод. 54 аратай, -я, м. Тое, што і араты. За баразною ішоў аратай, Ціха на коніка нукаў. Тарас. [Трактар] выглядаў жывой сталёвай істотай, нейкім дзівосным аратаем, які… 55 аратар, -а, м. Асоба, якая гаворыць прамову; прамоўца. // Той, хто валодае майстэрствам слова, красамоўствам. [Купала:] Ты любога аратара перагаворыш. Вітка.… 56 аратарскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аратара, майстэрства аратара. 57 аратарстваваць, -ствую, -ствуеш, -ствуе; незак. Разм. іран. З прэтэнзіяй на красамоўства гаварыць пра што-н. 58 араторыя, -і, ж. Вялікі музычны твор для хору, салістаў-спевакоў і аркестра, напісаны на драматычны сюжэт і прызначаны для канцэртнага выканання. [Іт. oratorio… 59 араты, -ага, м. Той, хто арэ зямлю; земляроб. Дзе араты плача, там жняя скача. Прыказка. 60 араўкарыя, -і, ж. Вечназялёнае хвойнае дрэва сямейства араўкарыевых.