101 арганік, -а, м. Разм. Спецыяліст у галіне арганічнай хіміі. 102 арганіка, -і, ДМ -ніцы. ж. Разм. 1. Арганічная хімія. 2. Арганічныя ўгнаенні. 103 арганіст, -а, М -сце, м. Музыкант, які іграе на арганах. 104 арганістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да арганіст. 105 арганічнасць, -і, ж. Уласцівасць арганічнага2 (у 2 знач.); непарыўная звязанасць, суцэльнасць. 106 арганічны1, -ая, -ае. Які мае адносіны да арганізма (у 1 знач.); які характарызуецца жыццёвымі працэсамі; жывы. Арганічнае жыццё. Арганічны свет. Арганічная прырода.… 107 арганічны2, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да органа (у 1 знач.); які датычыцца ўнутранай будовы органаў чалавека. Арганічны парок сэрца. 2. перан. Унутраны, які… 108 арганны, -ая, -ае. Які мае адносіны да арганаў. Арганныя трубы. // Прызначаны для выканання на арганах. Арганная музыка. Арганны харал. 109 арганоіды, -аў; адз. арганоід, -а, м. Спец. Пастаянныя часткі жывёльнай або расліннай клеткі, якія выконваюць пэўныя функцыі ў яе жыццядзейнасці. 110 арганы, -аў; адз. арган, -а, м. Духавы клавішны музычны інструмент вялікіх памераў, што складаецца з набору драўляных і металічных труб, у якія мяхамі напампоўваецца… 111 аргатызм, -а, м. Слова, якое запазычана літаратурнай мовай з якога-н. арго. 112 аргатычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арго, да аргатызма. 113 аргенцінец гл. аргенцінцы. 114 аргенцінка гл. аргенцінцы. 115 аргенцінскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аргенцінцаў, Аргенціны. Аргенцінскія стэпы. 116 аргенцінцы, -аў; адз. аргенцінец, -нца, м.; аргенцінка, -і, ДМ -нцы; мн. аргенцінкі, -нак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Аргенціны. 117 арго, нескл., н. Умоўныя выразы, словы, якія ўжываюцца ў якой-н. адасобленай або прафесійнай групе, гуртку і пад.; жаргон. Жабрацкае арго. [Фр. argot.] 118 аргон, -у, м. Хімічны элемент, газ без колеру і паху, які ўваходзіць у склад паветра (выкарыстоўваецца для напаўнення электрычных лямпаў, у рэкламных асвятляльных… 119 аргонавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аргону. Аргонавыя трубкі. 120 аргтэхніка, -і, ж. Арганізацыйная тэхніка (комплекс тэхнічных сродкаў для механізацыі і аўтаматызацыі кіраўнічых і інжынерна-тэхнічных работ).