21 арак, -у, м. Моцны спіртны напітак, які гатуюць з соку какосавай, фінікавай пальмы або з рысу. [Араб. arag — пот.] 22 аракул, -а, м. 1. Месца, храм, дзе ў Старажытнай Грэцыі, Рыме і краінах старажытнага Усходу жрацы прарочылі ад імя бога. Дэльфійскі аракул. Дадонскі аракул.… 23 аракчэевец, -чэеўца, м. Чыноўнік або памешчык, які праводзіў у сваім ведамстве сістэму і прыёмы Аракчэева; дэспат. 24 аракчэеўскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аракчэеўшчыны; дэспатычны, жорсткі, уласцівы аракчэеўшчыне. Аракчэеўскі рэжым. Аракчэеўскія ваенныя паселішчы. 25 аракчэеўшчына, -ы, ж. 1. У пачатку 19 ст. ў Расіі — рэжым неабмежаванага паліцэйскага дэспатызму, сістэма лютай ваеншчыны ў кіраванні. 2. перан. Становішча, пры якім… 26 арала, -а, н. Уст. паэт. Прылада для ворыва, саха. Хіба тут цесна? свету мала? Няма работы для арала ці для сярпа, або для коскі? Колас. 27 араліевыя, -ых. Сямейства раслін, да якіх адносяцца плюшч, жэньшэнь, аралія і пад. 28 аралія, -і, ж. Хмызняковая расліна з буйнымі лістамі і кветкамі, сабранымі ў мяцёлкі. [Лац. Aralia.] 29 арамеец гл. арамейцы. 30 арамейка гл. арамейцы. 31 арамейскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да арамейцаў. Арамейская культура. 32 арамейцы, -аў; адз. арамеец, -мейца, м.; арамейка, -і, ДМ -мейцы; мн. арамейкі, -меек; ж. Гіст. Плямёны, якія гаварылі на мовах семітычнай сістэмы, вядомыя ў старажытныя… 33 арангутан, -а, м. Буйная чалавекападобная малпа з жорсткай рыжай поўсцю, якая жыве па астравах Суматра і Калімантан. [Малайск, orang-utan.] 34 арандаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. арандаваць. 35 арандаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад арандаваць. 36 арандавацца, -дуецца; незак. Зал. да арандаваць. 37 арандаваць, -дую, -дуеш, -дуе; зак. і незак., што. Узяць (браць) у арэнду. Першыя часы побыту дома Лабановіч хадзіў па полі, што яны арандавалі ад скарбу, аглядаў… 38 арандатар, -а, м. Той, хто арандуе якую-н. нерухомую маёмасць. 39 арандатарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да арандатара. 40 арандатарства, -а, н. Дзейнасць арандатара.