61 арахіс, -у, м. 1. Травяністая алейная бабовая расліна. 2. зб. Плады гэтай расліны, якія спажываюцца; земляныя або кітайскія арэхі. [Ад грэч. arachis — зелле.]… 62 арахісавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да арахісу (у 1 знач.). Арахісавыя пасевы. // Прыгатаваны з арахісу (у 2 знач.). Арахісавы алей. Арахісавая халва. 63 арахоўнік, -у, м. Тое. што і арэшнік. На кручах арахоўнік рос І трос на кручы росы. Куляшоў. 64 арацца, арэцца; незак. Зал. да араць. 65 араць, ару, арэш, арэ; аром, араце; незак. што і без дап. Апрацоўваць зямлю плугам. Араць на зіму. □ Хто тры разы арэ, той тры снапы бярэ. Прыказка. Каб свінні… 66 арачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аркі. Арачны мост. □ І тут мы ўбачылі высокую зялёную клумбу, а над ёю — белыя лёгкія арачныя вароты. Сачанка. 67 арашальнік, -а, м. Спец. Арашальны канал. 68 арашальны, -ая, -ае. Які мае адносіны да арашэння. Арашальныя работы. // Які прызначаны, служыць для арашэння. Арашальныя збудаванні. Арашальны трубаправод. Арашальная… 69 арашацца, -аецца; незак. 1. Незак. да арасіцца. 2. Зал. да арашаць. 70 арашаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да арасіць. 71 арашоны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад арасіць. 72 арашэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. арашаць — арасіць. 73 арба, -ы; мн. арбы, -аў; ж. Высокі двухколы воз у Сярэдняй Азіі, а таксама доўгі чатырохколы — на Украіне, у Крыме, на Каўказе. Гамрэкелі стаяў на двары, наглядаючы… 74 арбалет, -а, М -леце, м. Сярэдневяковая ручная кідальная прылада ў еўрапейскіх краінах — удасканалены лук; самастрэл, самапал. [Фр. arbaléte.] 75 арбаліт, -у, М -ліце, м. Разнавіднасць лёгкага бетону, які вырабляецца са звычайнага бетону з дабаўленнем драўляных адходаў (выкарыстоўваецца для пабудовы малапавярховых… 76 арбіта, -ы, ДМ -біце, ж. 1. Шлях руху нябеснага цела. Арбіта Венеры. Арбіта Месяца. 2. перан.; чаго. Кніжн. Сфера дзеяння, пашырэння чаго-н. Арбіта ўплыву.… 77 арбітальны, -ая, -ае. Які ажыццяўляецца па арбіце. Арбітальны палёт. // Які рухаецца або прызначаны для руху па арбіце, які знаходзіцца на якой-н. арбіце. Арбітальная… 78 арбітны, -ая, -ае. Які мае адносіны да арбіты. Арбітныя змяненні. 79 арбітр, -а, м. Суддзя, пасрэднік у прымірэнчым або трацейскім вырашэнні спрэчак; трацейскі суддзя. У гэтых спрэчках Лемяшэвіч выступаў у ролі арбітра. Шамякін.… 80 арбітраж, -у, м. Вырашэнне арбітрамі спрэчак, якія не падлягаюць кампетэнцыі суда; трацейскі суд. [Фр. arbitrage.]