101 алілуя, выкл. Хвалебны малітоўны выгук у набажэнствах іудзейскай і хрысціянскай рэлігій. / у знач. наз. алілуя, нескл. Спяваць алілуя. [Грэч. alliluia ад стараж.-яўр.… 102 аліментны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аліментаў. Аліментныя справы ў судзе. 103 аліментшчык, -а, м. Разм. Той, хто плаціць аліменты. 104 аліментшчыца, -ы, ж. Разм. Жанчына, якая плаціць аліменты. 105 аліменты, -аў; адз. няма. Сродкі, якія выплачваюцца на ўтрыманне непрацаздольных дзяцей ці бацькоў асобамі, якія звязаны з імі адносінамі роднасці. Плаціць аліменты.… 106 алімп, -а, м. 1. (З вялікай літары). Гара ў паўночнай Фесаліі, на якой, паводле вераванняў старажытных грэкаў, жылі багі; зборышча багоў. 2. Жарт. і іран.… 107 алімпіец, -пійца, м. 1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бог, жыхар Алімпа. 2. Пра чалавека з урачыста важным, велічна спакойным абліччам. 3. Удзельнік алімпійскіх… 108 алімпізм, -у, м. Алімпійскі рух — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы па ўзору антычных, якія праводзяцца адзін раз у чатыры гады. 109 алімпійка, -і, ДМ -пійцы; Р мн. -піек; ж. Жан. да алімпіец (у 3 знач.). 110 алімпійскі, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да Алімпа. Алімпійскія багі. 2. Урачыста-спакойны, непарушны. Лемяшэвіч цярпліва чакаў у настаўніцкай, спачатку абураючыся,… 111 алімпіяда, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. У старажытных грэкаў — чатырохгадовы перыяд паміж двума святкаваннямі алімпійскіх гульняў, які служыў адзінкай летазлічэння. 2.… 112 алітэрацыя, -і, ж. Паўтарэнне аднолькавых або блізкіх зычных для ўзмацнення гукавой выразнасці паэтычнай мовы, якое дасягаецца адпаведным падборам слоў, напрыклад:… 113 аліўкавы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да алівы. Аліўкавы гай. // Які здабываецца з алівы. 2. Жоўта-зялёны. Матэрыя аліўкавага колеру. 114 алкагалізм, -у, м. Хваравітая, пастаянная цяга да алкагольнага пітва; п'янства. 115 алкагалічка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак: ж. Жан. да алкаголік; п'яніца. 116 алкагалічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да алкаголю, алкаголікаў. 117 алкаголік, -а, м. Той, хто хварэе на алкагалізм; п'яніца. 118 алкаголь, -ю, м. 1. Вінны спірт. // Разм. Наогул гарэлка і гарэлачныя вырабы. 2. толькі мн. (алкаголі, -яў). Спец. Шэраг арганічных злучэнняў, у склад малекул… 119 алкагольны, -ая, -ае. Які мае адносіны да алкаголю, змяшчае ў сабе алкаголь. Алкагольнае атручэнне. Алкагольныя напіткі. 120 алкалоід, -у, М -дзе, м. Спец. Арганічнае рэчыва, падобнае на шчолач, якое мае ў сабе азот і вызначаецца моцным фізіялагічным дзеяннем.