201 алюміній, -ю, м. Хімічны элемент, лёгкі метал серабрыста-белага колеру. [Ад лац. alumen, aluminis — галун.] 202 алюр, -у, м. Спосаб хады альбо бегу каня (рысь, галоп і інш.). [Фр. allure.] 203 аляніца, -ы, ж. Самка аленя. Па рэдкім ягадніку і мху, крута выгнуўшы шыю, імчыць аляніца, а следам за ёю гарэзнае алянятка з кароткім хвосцікам-кутасом. Лось.… 204 аляпаватасць, -і, ж. Уласцівасць аляпаватага. 205 аляпаваты, -ая, -ае. Зроблены без густу, груба. Аляпаваты ўзор. // перан. Грубы, няўклюдны. Аляпаватае разважанне. 206 аляпка, -і, ДМ -пцы; Р мн. -пак; ж. Невялікая птушка атрада вераб'іных з кароткімі крыламі і доўгімі нагамі, якая жыве па берагах рэк; вадзяны верабей.