161 альманах, -а, М-у, м. Зборнік літаратурна-мастацкіх, гістарычных і публіцыстычных твораў розных аўтараў. [Ад араб. almanah. — каляндар.] 162 альпака, нескл., н. 1. Свойская бязрогая млекакормячая жывёліна роду ламаў сямейства вярблюдавых, якую разводзяць у высакагорнай зоне Пэру і Балівіі. // Поўсць… 163 альпары. Спец. 1. прысл. Па намінальнай цане (пра курс каштоўных папер). Плаціць альпары. 2. нескл., н. Роўнасць біржавай і намінальнай вартасці каштоўнай паперы.… 164 альпеншток, -а, м. Доўгая палка з вострым жалезным наканечнікам, з дапамогай якой узыходзяць на высокія горы, ледавікі. [Ням. Alpenstock.] 165 альпійскі, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да Альпаў. 2. Які размешчаны, знаходзіцца на гарах; высакагорны. Альпійскі луг. Альпійская расліннасць. 166 альпінарый, -я, м. Участак саду або парку ў выглядзе штучнай камяністай горкі, засаджанай высакагорнай (альпійскай) расліннасцю. 167 альпінізм, -у, м. Від спорту; высакагорны турызм. 168 альпініст, -а, М -сце, м. Той, хто займаецца альпінізмам. База альпіністаў. 169 альпіністка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да альпініст. 170 альпінісцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да альпінізму, альпініста. Альпінісцкі паход. Альпінісцкі лагер. 171 альпініяда, -ы, ДМ -дзе; Р мн. -яд і -ядаў; ж. Масавы паход альпіністаў. 172 альсовы, -ая, -ае. Тое, што і алёсавы. Паднялася ўжо альсовая трава, і навокал была такая духмянасць, што, здавалася, яе не толькі ўдыхаў бы, а піў бы. Сабаленка.… 173 альт, -а, М альце; мн. альты, -оў, м. 1. Нізкі дзіцячы або жаночы голас. Вучань звонкім альтам адказваў, а.. [настаўніца] папраўляла яго меладычным галаском.… 174 альтанка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Летняя паркавая або садовая пабудова для адпачынку; сховішча ад дажджу і сонца. Не так даўно расце сядзіба, А паглядзі, што… 175 альтовы, -ая, -ае. Які мае адносіны да альта. 176 альтруізм, -у, м. Бескарыслівае служэнне іншым, гатоўнасць ахвяраваць для другіх сваімі асабістымі інтарэсамі; проціл. эгаізм. [Фр. altruisme.] 177 альтруіст, -а, М -сце, м. Той, хто ў сваёй дзейнасці кіруецца пачуццямі альтруізму. 178 альтруістка, -і, ДМ -тцы, Р мн. -так; ж. Жан. да альтруіст. 179 альтруістычнасць, -і, ж. Уласцівасці альтруістычнага. 180 альтруістычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да альтруізму, заснаваны на альтруізме, прасякнуты альтруізмам. Альтруістычны ўчынак.