141 алхімія, -і, ж. Сярэдневяковае містычнае вучэнне, якое папярэднічала навуковай хіміі і было накіравана на адшуканне “філасофскага каменя” як цудадзейнага сродку… 142 алыча, -ы, ж. 1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства ружакветных, род дробнай слівы. 2. зб. Плод гэтага дрэва. Варэнне з алычы. [Цюрк.] 143 алычовы, -ая, -ае. Зроблены, прыгатаваны з алычы. 144 альбатрос, -а, м. Вялікая марская вадаплаўная птушка атрада буравеснікаў з доўгімі вузкімі крыламі і моцнай выгнутай дзюбай. Амаль над галавой плаўна і.. лёгка… 145 альбінізм, -у, м. Спец. Адсутнасць у жывёльнага або расліннага арганізма нармальнай пігментацыі. [Ад лац. albus — белы.] 146 альбінос, -а, м. Чалавек, жывёла або расліна з адзнакамі альбінізму. 147 альбіноска, -і, ДМ -носцы; Р мн. -сак; ж. Жан. да альбінос. 148 альбо, злучнік. Ужываецца ў тых самых значэннях, што і злучнік “або”. 149 альбом, -а, м. 1. Сшытак або кніга з чыстымі лістамі для вершаў, песень, малюнкаў, фатаграфій, паштовак і пад. Сямейны альбом. 2. Тэматычны збор відаў, малюнкаў,… 150 альбомны, -ан, -ае. Які мае адносіны да альбома. Альбомны ліст. // Прызначаны для альбома. Альбомныя вершы. 151 альбумін, -у, м. Спец. Просты бялок, які раствараецца ў вадзе. Малочны альбумін. Крывяны альбумін. [Ад лац. albumen, albuminis — бялок.] 152 альбумінавы, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да альбуміну, звязаны з альбумінам. Альбумінавы завод. Альбумінавая фатаграфічная папера. // Які прыгатаваны з альбуміну,… 153 альвас, -у, м. Разм. Тое, што і альяс. На акне стаялі вазоны альвасу і аганьку. Шыловіч. Ахінае вечар тонкія мярэжы, На акне альвасы дагарэлі ў сне. Трус. 154 альвеалярны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да альвеолаў. ○ Альвеалярныя зычныя гл. зычны. Альвеалярнае паветра гл. паветра. 155 альвеолы, -аў; адз. альвеола, -ы, ж. 1. Найдрабнейшыя пузыркі, якія ўтвараюцца лёгачнай тканкай і да якіх падыходзяць канцавыя разгалінаванні крывяносных жылак.… 156 альдраванда, -ы, М -дзе. ж. Водная насякомаедная рэліктавая расліна сямейства расянкавых. 157 альдэгіды, -аў; адз. альдэгід, -у, М -дзе, м. Арганічныя злучэнні, якія з'яўляюцца прадуктамі няпоўнага акіслення спірту. 158 алькоў, -кова, м. Ніша для ложка ў сцяне пакоя. [Фр. alčove з араб.] 159 алькоўны, -ая, -ае. 1. Звязаны з альковам, прызначаны для алькова. Алькоўная фіранка. 2. перан. Амурны, залётны, рамантычны. Алькоўныя сакрэты, тайны. 160 альма-матэр, -ы, ж. Старадаўняя назва універсітэта ў лексіконе студэнтаў. [Лад. alma mater — маці-карміцелька.]