281 агульнаўжывальнасць, -і, ж. Уласцівасць агульнаўжывальнага. Агульнаўжывальнасць слова. 282 агульнаўжывальны, -ая, -ае. Які ўсімі ўжываецца, усімі выкарыстоўваецца. Агульнаўжывальны сродак. Агульнаўжывальны выраз. 283 агульнаўстаноўлены, -ая, -ае. Устаноўлены для ўсіх або ўсімі. Агульнаўстаноўленыя правілы прыёму. Агульнаўстаноўлены парадак. 284 агульначалавечы, -ая, -ае. Уласцівы ўсім людзям, усяму чалавецтву, які датычыцца ўсіх людзей. Агульначалавечая мараль. 285 агульны, -ая, -ае. 1. Які ажыццяўляецца ўсімі, у якім усе ўдзельнічаюць. Агульная справа. □ — Хлопцы, дзяўчаты, давайце танцаваць! Агульныя танцы! — камандаваў… 286 агульшчына, -ы, ж. Павярхоўнае асвятленне чаго-н.; схематычнасць, неканкрэтнасць. Я рад, што заціхнуў агульшчыны гром: Час наш канкрэтны і хуткі. Панчанка. Асабліва… 287 агурок, -рка, м. 1. Агародная расліна сямейства гарбузовых з паўзучым сцяблом і зялёным прадаўгаватым плодам. 2. Плод гэтай расліны. Насенны агурок. 288 агурочнік, -у, м., зб. Разм. Агурочнае бацвінне. [Круміньскі] доўга поўзаў, хаваючыся, па градах, шукаючы свістка ў гарбузах і ў агурочніку, і ў траве каля плоту.… 289 агурочны, -ая, -ае. Які мае адносіны да агуркоў. Агурочны цвет. 290 агучаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агучыць. 291 агучванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. агучваць — агучыць. 292 агучваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агучыць. 293 агучыць, агучу, агучыш, агучыць; зак., што. Зрабіць гукавым (кінафільм). 294 агырквацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. Тое, што і агрызацца. 295 агыркнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; зак. Разм. Тое, што і агрызнуцца (у 2 знач.). — Патушы лямпу, — сказаў.. [Сяргей]. — Няўжо ж так пакіну! — агыркнулася.. [Маня].…