261 агульнажыцце, -я, н. Грамадскае жыццё, нормы, уклад грамадскага жыцця. Трэба забяспечыць больш дзейсную прапаганду норм сацыялістычнага агульнажыцця. “Звязда”. [Веньямін]… 262 агульнажыццёвы, -ая, -ае. Звязаны са звычайным, штодзённым жыццём. Агульнажыццёвыя інтарэсы. 263 агульназаводскі, -ая, -ае. Агульны для ўсяго завода. Агульназаводскае планаванне. 264 агульназразумелы, -ая, -ае. Зразумелы для ўсіх; даступны разуменню кожнага. Агульназразумелы выраз. Агульназразумелы план дзеяння. 265 агульнаінстытуцкі, -ая, -ае. Агульны для ўсяго інстытута. Агульнаінстытуцкі вечар. 266 агульнакалгасны, -ая, -ае. Агульны для ўсяго калгаса; які аб'ядноўвае ўсіх калгаснікаў. Агульнакалгасны сход. 267 агульнакарысны, -ая, -ае. Карысны ўсім. Агульнакарысная праца. Агульнакарысная справа. 268 агульнакласавы, -ая, -ае. Які аб'ядноўвае ўвесь клас, уласцівы ўсяму класу. Агульнакласавая барацьба. 269 агульнанародны, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсяго народу; які належыць усяму народу. Агульнанародная ўласнасць. Агульнанародныя патрэбы. Агульнанародная мараль. //… 270 агульнанацыянальны, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсёй нацыі; які ахоплівае ўсю нацыю. Агульнанацыянальная мова. Агульнанацыянальная задача. Агульнанацыянальнае значэнне.… 271 агульнапалітычны, -ая, -ае. Звязаны з галоўнымі, агульнымі пытаннямі палітыкі. Агульнапалітычнае значэнне. Агульнапалітычная падрыхтоўка. Агульнапалітычная частка даклада.… 272 агульнапартыйны, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсёй партыі; які ахоплівае ўсю партыю. Агульнапартыйная справа. 273 агульнапашыраны, -ая, -ае. Пашыраны скрозь, сярод усіх. Агульнапашыраная з'ява. 274 агульнапрызнаны, -ая, -ае. Прызнаны ўсімі. Агульнапрызнаны факт. 275 агульнапрыняты, -ая, -ае. Звычайны, прыняты ўсімі; які прымяняецца ўсімі. Агульнапрыняты пункт гледжання. 276 агульнараспаўсюджаны, -ая, -ае. Распаўсюджаны сярод усіх. Агульнараспаўсюджаны погляд. 277 агульнарэспубліканскі, -ая, -ае. Агульны для ўсёй рэспублікі; распаўсюджаны па ўсёй рэспубліцы. Агульнарэспубліканскі план. Агульнарэспубліканскія паказчыкі вытворчасці. 278 агульнасаюзны, -ая, -ае. Агульны, адзіны для ўсяго Савецкага Саюза; які пашыраецца на ўвесь Савецкі Саюз. Агульнасаюзнае заканадаўства. Агульнасаюзнае міністэрства.… 279 агульнасць, -і, ж. Адзінства, непарыўнасць, супадзенне. Агульнасць ідэйных пазіцый. Агульнасць класавых інтарэсаў. 280 агульнатэарэтычны, -ая, -ае. Які мае агульнае тэарэтычнае значэнне; які ахоплівае асноўныя тэарэтычныя пытанні пэўнай галіны ведаў. Агульнатэарэтычныя прынцыпы. Агульнатэарэтычныя…