81 агітаваць, -тую, -туеш, -туе; незак. 1. Займацца агітацыяй (у 1 знач.). Трэба мець на ўвазе, што ў гэтай выбарчай кампаніі кожнаму агітатару прыйдзецца агітаваць… 82 агітатар, -а, м. 1. Той, хто вядзе агітацыю (у 1 знач.). Палітычны, камсамольскі, прафесійны агітатар. 2. Тое, пры дапамозе чаго вядзецца агітацыя. Газета —… 83 агітатарскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агітатара. 84 агітацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агітацыі (у 1 знач.). Агітацыйны калектыў. Агітацыйны плакат. Агітацыйная работа. Агітацыйная літаратура. 85 агітацыя, -і, ж. 1. Вусная або праз друк дзейнасць, якая мае сваёй мэтай палітычнае ўздзеянне на свядомасць і настрой мас, распаўсюджванне сярод іх пэўных ідэй… 86 агітбрыгада, -ы, ДМ. -дзе, ж. Агітацыйная брыгада, якая вядзе агітацыйна-масавую прапаганду. Часта перад механізатарамі выступае агітбрыгада раённага дома культуры.… 87 агітка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Разм. Твор літаратуры, жывапісу і пад., які ставіць толькі агітацыйныя мэты і не ўлічвае мастацкага боку. Палітычная агітка.… 88 агіткалектыў, -тыву, м. Калектыў агітатараў, які ствараецца пры пярвічных арганізацыях КПСС для вядзення агітацыйнай работы сярод насельніцтва. 89 агітмасавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агітацыйнай, грамадска-палітычнай работы сярод мас. 90 агітплакат, -а, М -каце, м. Спецыяльны плакат з агітацыйным зместам. Усе.. разнавіднасці мастацкай зброі.. скарыстоўвае Максім Танк на старонках агітплаката “Раздавім… 91 агітпоезд, -а, М -дзе, м. Спецыяльна абсталяваны чыгуначны састаў, што выкарыстоўваецца як рухомы агітпункт. 92 агітпроп, -а, м. Скарочаная назва аддзелаў агітацыі і прапаганды пры ЦК і мясцовых камітэтах ВКП (б), якая ўжывалася да 1934 г. 93 агітпункт, -а, М -кце, м. Агітацыйны пункт (мясцовая ўстанова, якая вядзе масава-палітычную работу сярод насельніцтва). 94 агія... Першая частка запазычаных складаных слоў царкоўнага паходжання, якая адпавядае слову святы, напрыклад; агіябіяграфія, агіяграфія і інш. 95 агіяграфічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агіяграфіі. Агіяграфічная літаратура. 96 агіяграфія, -і, ж. Від хрысціянскай літаратуры, які складаецца з апісанняў жыцця святых. [Грэч. hagios — святы і grapho — пішу.] 97 аглабелька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. 1. Памянш. да аглобля. Яўген Пятровіч рушыў за Колем, які моцна абхапіў рукамі тонкія аглабелькі. Якімовіч. 2. Дужка ў… 98 аглабельны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аглоблі. ◊ Аглабельная крытыка гл. крытыка. 99 аглабіна, -ы, ж. Біла, якім мацуюцца лёсткі ў драбінах. Шэя трошкі падбег, узяўшыся за лейцы, потым ёмка ўскочыў на кончык восі і прысеў перш на аглабіне, потым… 100 агламерат, -у, М -раце, м. Спец. 1. Рыхлае скапленне розных горных парод і мінералаў. 2. Спечаная ў кавалкі дробная або пылападобная руда.