41 агароджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агарадзіць. 42 агароджванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. агароджваць — агарадзіць. 43 агароджвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да агарадзіцца. 44 агароджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агарадзіць. 45 агародка, -і, ДМ -дцы; Р мн. -дак; ж. Від лёгкай агароджы (звычайна каля дома). [Мартын:] — Дом.. [сыну] новы пабудаваў, ды не абы-які — з балкончыкам, з фігурнай… 46 агароднік, -а, м. Той, хто займаецца агародніцтвам. Марына бабку падмяняе І рэжа скібіны-брускі Ды градку гладзіць і раўняе, Як агароднік запраўскі. Колас. 47 агародніна, -ы, ж., зб. Карані, клубні, зяленіва агародных раслін. [Лабановіч:] — Кожнай агародніне свой час. Свой час ягадзе і свой баравіку... Колас. 48 агароднінны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агародніны. Агароднінная база. 49 агародніца, -ы, ж. Жан. да агароднік. Воўк не пастух, а свіння не агародніца. Прыказка. 50 агародніцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агародніцтва і агародніка. 51 агародніцтва, -а, н. Развядзенне агародных культур як галіна сельскай гаспадаркі. Прамысловае агародніцтва. Парніковае і цяплічнае агародніцтва. 52 агароднічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Займацца агародніцтвам. 53 агародны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агароду. Агародная зямля. Агародная брыгада. // Які расце на агародзе. Агародныя расліны. 54 агародчык, -а, м. Агароджаны кавалачак зямлі (звычайна пад вокнамі), дзе садзяць кветкі, сеюць расаду; кветнік. Акно выходзіла на вуліцу, у цесны агародчык для… 55 агарошаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад агарошыць. 56 агарошваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агарошыць. 57 агарошыць, -шу, -шыш, -шыць; зак., каго. Уразіць, здзівіць чым-н. нечаканым; ашаламіць (у 3 знач.). Агарошыць пытаннем. □ Размова з Рокашам так агарошыла Кушэля,… 58 агартаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да агарнуць. 59 агат, -у, М агаце, м. Цвёрды мінерал, які складаецца з слаёў рознай афарбоўкі; выкарыстоўваецца для ўпрыгожанняў і дробных вырабаў. [Грэч. achates.] 60 агатавы, -ая, -ае. Зроблены з агату. Агатавы кубак. // Які мае ўласцівасці, выгляд або колер агату. Агатавыя вочы.