61 агаткі, -так; адз. агатка, -і, ДМ -тцы, ж. Лекавая і дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з белымі або ружовымі кветкамі. 62 агент1, -а, М -нце, м. 1. Прадстаўнік арганізацыі, установы, які выконвае службовыя, дзелавыя даручэнні. Агент па забеспячэнню. Страхавы агент. 2. Асоба,… 63 агент2, -а, М -нце, м. Кніжн. Прычына, якая выклікае тыя або іншыя з'явы ў прыродзе. Мікробы, вірусы — інфекцыйныя агенты. 64 агентура, -ы, ж. 1. Разведвальная служба, якая арганізоўваецца для збірання сакрэтных звестак і правядзення падрыўной работы. 2. зб. Агенты (гл. агент1 у 3 знач.).… 65 агентурны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агентуры (у 1 знач.). Агентурныя звесткі. Агентурная разведка. 66 агенцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да агента1 (у 1 знач.), звязаны з ім. 67 агенцтва, -а, н. Прадстаўніцтва, аддзяленне якой-н. установы ці прадпрыемства. Гандлёвае, паштовае, страхавое агенцтва. // Установа інфармацыйнага, пасрэдніцкага… 68 агеньчык, -а і -у, м. 1. -у. Памянш.-ласк. да агонь (у 1 знач.). Каля зямлянкі тут прыветна Гарэў агеньчык чуць прыкметна. Колас. Задрыжалі рукі, і сэрца ўсхадзілася… 69 агібацца, -аецца. 1. Незак. да абагнуцца. 2. Зал. да агібаць. 70 агібаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да абагнуць. Алесь хадзіў каля крынічкі, Што з лесу тут жа выцякала І дужкай хату агібала. Колас. 71 агіда, -ы, ДМ -дзе, ж. 1. Вельмі непрыемнае пачуццё, якое выклікаецца кім-, чым-н. [Юлька] адразу заўважыла, што.. [Андрыян] вельмі п'яны, і скаланулася ад… 72 агідлівасць, -і, ж. Уласцівасць агідлівага. 73 агідлівы, -ая, -ае. Які выказвае агіду, поўны агіды да каго-, чаго-н. Лясніцкі.. уздрыгнуў ад раптоўнага прыліву гневу і агідлівай пагарды да гэтага чалавека [Гаруна],… 74 агіднасць, -і, ж. Уласцівасць агіднага. 75 агіднік, -а, м. Лаянк. Нягоднік, паганец, брыдота. [Ліндэ:] — Даволі глядзець, як звер, на свайго гаспадара... На свайго карміцеля... Чуеш, агіднік? Бядуля. 76 агідніца, -ы, ж. Жан. да агіднік. 77 агідны, -ая, -ае. 1. Які выклікае агіду (у 1 знач.). Агідны пах. Агідная лаянка. □ Нечым страшным і пачварным аддало ў першы момант ад.. [нямецкай вінтоўкі],… 78 агінацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Ухіляцца ад непасрэднага ўдзелу ў працы; туляцца, гультаяваць. Усе працуюць старанна, ніхто не агінаецца. Чарнышэвіч. —… 79 агінаць, -аю, -аеш, -ае. Тое, што і абгінаць. 80 агіт... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову агітацыйны, напрыклад: агітбрыгада, агітпункт.