21 аэраномія, -і, ж. Раздзел геафізікі, які вывучае газавую абалонку Зямлі. 22 аэраплан, -а, м. Уст. Лятальны апарат, цяжэйшы за паветра; самалёт. 23 аэрапланавы, -ая, -ае. Уст. Які мае дачыненне да аэраплана. 24 аэрапоніка, -і, ДМ -ніцы, ж. Спец. Вырошчванне раслін без глебы ў вільготным паветры. [Ад грэч. aēr — паветра і pоnos — работа.] 25 аэрапорт, -а, М -рце, м. Аэрадром на трасе паветранай лініі, абсталяваны ўсім неабходным для рэгулярных палётаў транспартнай авіяцыі. Уранку Зыбін пазваніў у аэрапорт,… 26 аэрарый, -я, м. Спец. Пляцоўка, прыстасаваная для прыняцця паветраных ваннаў. 27 аэрасалярый, -я, м. Спец. Пляцоўка, абсталяваная для прыняцця сонечных і паветраных ваннаў. 28 аэрасані, -ей; адз. няма. Сані, якія перамяшчаюцца з дапамогай паветранага вінта, што прыводзіцца ў рух рухавікамі ўнутранага згарання. 29 аэрастат, -а, М -таце. м. Паветраплавальны апарат, напоўнены газам больш лёгкім, чым паветра, што дазваляе яму ўзнімацца і трымацца ў паветранай прасторы; паветраны… 30 аэрастатыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Навука аб законах раўнавагі паветра і газаў, якія прымяняюцца ў лятальных апаратах, лягчэйшых за паветра (аэрастатах). [Ад грэч. aēr… 31 аэрафотаздымка, -і, ДМ -мцы; Р мн. -мак; ж. Фатаграфаванне мясцовасці з лятальных апаратаў. 32 аэрацыя, -і, ж. Насычэнне паветрам; праветрыванне. Аэрацыя глебы. 33 аэробны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аэробаў. Аэробныя бактэрыі. 34 аэробус, -а, м. Мнагамесны шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт. 35 аэробы, -аў; адз. аэроб, -а, м. Арганізмы, якія не здольны жыць без свабоднага кіслароду; проціл. анаэробы. 36 аэрограф, -а, м. Прыбор для тонкага распылення фарбы сціснутым паветрам пры нанясенні яе на паперу, тканіну і пад. 37 аэролаг, -а, м. Спец. Спецыяліст па аэралогіі. 38 аэрон, -у, м. Лекавы процірвотны сродак, які ўжываецца пры марской і паветранай хваробах, пры рвоце ў цяжарных жанчын і пад.