81 аўтамабілістка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да аўтамабіліст. 82 аўтамабіль, -я, м. Экіпаж з рухавіком унутранага згарання для перавозкі пасажыраў, грузаў па бязрэйкавых дарогах. Легкавы аўтамабіль. [Фр. automobile ад грэч. autos… 83 аўтамабільны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аўтамабіля. Аўтамабільны завод. Аўтамабільныя дарогі. Аўтамабільны транспарт. Аўтамабільная катастрофа. 84 аўтамагістраль, -і, ж. Шырокая, з палепшаным пакрыццём шашэйная дарога для масавага хуткага аўтамабільнага руху. 85 аўтамайстэрня, -і, ж. Майстэрня на аўтамабілі для рамонту машын у палявых умовах; аўталятучка. 86 аўтамат, -а, М -маце, м. 1. Апарат (машына, станок), які самастойна, без непасрэднага ўдзелу чалавека выконвае работу. Тэлефон-аўтамат. Аўтамат-піла. 2. Від… 87 аўтаматны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аўтамата (у 2 знач.). Аўтаматная чарга. □ Дыверсанты на хаду заядла агрызаліся шчодрым аўтаматным агнём. Брыль. 88 аўтаматорны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўтамабільных матораў, іх канструявання і вытворчасці. 89 аўтаматрыса, -ы, ж. Чыгуначны (пасажырскі або службовы) вагон з уласным рухавіком. [Фр. automotrice.] 90 аўтаматчык, -а, м. 1. Рабочы, які абслугоўвае аўтамат (у 1 знач.). Токар-аўтаматчык. 2. Баец, узброены аўтаматам (у 2 знач.). Голуб памятаў, як паласнула шэра-зялёную… 91 аўтаматчыца, -ы, ж. Жан. да аўтаматчык (у 1 знач.). 92 аўтаматызаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аўтаматызаваць. 93 аўтаматызавацца, -зуецца; незак. Зал. да аўтаматызаваць. 94 аўтаматызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. 1. Выкарыстаць (выкарыстоўваць), укараніць (укараняць) аўтаматычныя прыборы, прыстасаванні, машыны ў вытворчасці.… 95 аўтаматызацыя, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аўтаматызаваць і стан паводле знач. дзеясл. аўтаматызавацца. 96 аўтаматызм, -у, м. Механічнасць, несвядомасць, неадвольнасць (дзеянняў, рухаў). 97 аўтаматыка, -і, ДМ -тыцы, ж. 1. Галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае метады і сродкі аўтаматызацыі вытворчых працэсаў. 2. Сукупнасць механізмаў, прыстасаванняў,… 98 аўтаматычны, -ая, -ае. 1. Які дзейнічае з дапамогай аўтамата. Аўтаматычны тормаз. 2. Несвядомы, міжвольны, машынальны. Аўтаматычныя рухі. ○ Аўтаматычная лінія… 99 аўтамашына, -ы, ж. Тое, што і аўтамабіль. 100 аўтамашыніст, -а. М -сце, м. Аўтаматычнае прыстасаванне, якое выконвае функцыі машыніста поезда.