21 аўстрыйцы, -аў: адз. аўстрыец, -рыйца, м.; аўстрыйка, -і, ДМ -рыйцы; мн. аўстрыйкі, -рыек; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Аўстрыі. 22 аўсюк, -у, м. Аднагадовая расліна сямейства злакавых; пустазелле, падобнае на авёс. 23 аўсянік, -а, м. Крылатае насякомае, якое жыве ўсяго некалькі дзён; падзёнка. Рыба цяпер лепш бярэцца на аўсянікаў. Колас. 24 аўсяніца, -ы, ж. Кармавая расліна з сямейства злакавых. Аўсяніца лугавая. 25 аўсянішча, -а, н. Поле, з якога сабраны ўраджай аўса або на якім папярэдняй культурай быў авёс. Трэба было яшчэ з'ездзіць на Багуціцкую паляну, праверыць, як там… 26 аўсянка1, -і, ДМ -нцы, ж. Аўсяныя крупы. // Каша з такіх круп. // Мука з аўса. 27 аўсянка2, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Пеўчая птушка з атрада вераб'іных, якая корміцца пераважна насеннем раслін. Садовая аўсянка. Чаротная аўсянка. 28 аўсяны, -ая, -ае. 1. Які мае дачыненне да аўса. Аўсянае поле. Аўсяная салома. 2. Які прыгатаваны з аўса або з прадуктаў яго апрацоўкі. Аўсяная мука. Аўсяны… 29 аўт, -а, М аўце, м. У спартыўных гульнях — становішча, калі мяч, шайба і пад. выходзіць за рысу спартыўнай пляцоўкі. [Ад англ. out — па-за.] 30 аўта...1 Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: 1) аўтамабільны, напрыклад: аўтагараж, аўтазавод, аўтакалона, аўтапарк, аўтатранспарт;… 31 аўта...2 Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову аўтаматычны, напрыклад: аўтаперадача, аўтасчэпка, аўтазборка. 32 аўта...3 Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову самаходны, напрыклад: аўтавагон, аўтадрызіна, аўтагрэйдар. 33 аўта...4 Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: свой, уласны або аснове сама..., напрыклад: аўтабіяграфія, аўтапартрэт, аўтагравюра,… 34 аўтааматар, -а, м. Вадзіцель аўтамабіля, які мае пасведчанне шафёра-аматара. 35 аўтабаза, -ы, ж. Транспартнае прадпрыемства па арганізацыі перавозак на аўтамабілях, а таксама месца стаянкі, захавання запасных частак і рамонту аўтамабіляў.… 36 аўтабіяграфічнасць, -і, ж. Уласцівасць аўтабіяграфічнага. 37 аўтабіяграфічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўтабіяграфіі, уключае элементы аўтабіяграфіі. // Звязаны з жыццём аўтара, з'яўляецца яго аўтабіяграфіяй. Аўтабіяграфічны… 38 аўтабіяграфія, -і, ж. Апісанне свайго жыцця. 39 аўтаблакіровачны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аўтаблакіроўкі. Аўтаблакіровачнае прыстасаванне. 40 аўтаблакіроўка, -і, ДМ -роўцы; Р мн. -ровак; ж. Сістэма аўтаматычнай сігналізацыі для рэгулявання руху паяздоў.