61 аўтазборка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Зборка аўтамабіляў. 62 аўтаінспектар, -а, м. Службовая асоба, якая занята наглядам за правільнасцю аўтамабільнага і інш. руху на дарогах. 63 аўтаінспекцыя, -і, ж. Нагляд за правільнасцю аўтамабільнага руху, а таксама дзяржаўны орган, які ажыццяўляе гэты нагляд. 64 аўтакалона, -ы, ж. Група аўтамабіляў, якія размешчаны або рухаюцца выцягнутай лініяй адзін за адным. // Прадпрыемства аўтатранспарту. 65 аўтакармушка, -і. ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Кармушка, у якую корм для жывёлы паступае аўтаматычна. 66 аўтакары, -аў; адз. няма. Самаходны вазок для перавозкі грузаў, багажу. 67 аўтаклаў, -лава, м. Пасудзіна, прызначаная для награвання чаго-н. пад высокім ціскам. [Фр. autoclave ад грэч. autos — сам і лац. clavis — ключ.] 68 аўтакрама, -ы, ж. Аўтобус, прыстасаваны пад пераязны магазін. 69 аўтакран, -а, м. Грузападымальны кран на аўтамабільным шасі. 70 аўтакранаўшчык, -а, м. Машыніст, які абслугоўвае аўтакран. 71 аўтакрат, -а, М -раце, м. Кніжн. Высокапастаўленая асоба з неабмежаванай уладай; манарх, самадзержац. [Грэч. autokratēs.] 72 аўтакратычны, -ая, -ае. Кніжн. Які мае адносіны да аўтакратыі. 73 аўтакратыя, -і, ж. Кніжн. Форма кіравання, пры якой адной высокапастаўленай асобе належыць неабмежаваная ўлада; самадзяржаўе, манархія. [Грэч. autokrateia.] 74 аўталітаграфія, -і, ж. Літаграфія з малюнка, якая выканана на камені самім аўтарам. 75 аўталятучка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Тое, што і аўтамайстэрня. 76 аўтамабілебудаванне, -я, н. Галіна прамысловасці, якая вырабляе аўтамабілі. 77 аўтамабілебудаўнік, -а, м. Работнік аўтамабілебудаўнічай прамысловасці. 78 аўтамабілебудаўнічы, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўтамабілебудавання. 79 аўтамабілізм, -у, м. Аўтамабільная справа; аўтамабільны спорт. 80 аўтамабіліст, -а, М -сце, м. Той, хто займаецца аўтамабілізмам; вадзіцель аўтамабіля.