41 аўтавакзал, -а, м. Вакзал міжгародніх аўтобусных зносін. 42 аўтагараж, -а, м. Аўтамабільны гараж. 43 аўтаген, -у, м. Спосаб рэзання і зваркі металаў; тое, што і аўтагенная зварка (гл. зварка), аўтагеннае рэзанне (гл. рэзанне). [Ад грэч. autogenēs — самародны.]… 44 аўтагенны, -ая, -ае. У выразах: аўтагенная зварка гл. зварка; аўтагеннае рэзанне гл. рэзанне. 45 аўтагеншчык, -а, м. Разм. Рабочы, які займаецца аўтагеннай зваркай. 46 аўтагонкі, -нак; адз. аўтагонка, -і, ДМ -нцы, ж. Спец. Гонкі на аўтамабілях. 47 аўтагоншчык, -а, м. Спец. Спартсмен, удзельнік аўтагонак. 48 аўтагравюра, -ы, ж. Гравюра, адціснутая з дошкі, гравіраванай самім аўтарам малюнка. 49 аўтаграфічны, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да аўтографа. Аўтаграфічная калекцыя. 2. Які з'яўляецца аўтографам. Аўтаграфічны надпіс. 50 аўтагужавы, -ая, -ое. Які мае адносіны да аўтамабільных і гужавых перавозак. Аўтагужавы транспарт. Аўтагужавы шлях. 51 аўтадарожны, -ая, -ае. Які мае адносіны да будаўніцтва і абслугоўвання аўтамабільных дарог. Аўтадарожны тэхнікум. 52 аўтадафэ, нескл., н. Гіст. Публічнае спальванне ерэтыкоў і ерэтычных кніг па прысуду інквізіцыі ў сярэднія вякі. [Партуг. auto da fe.] 53 аўтадром, -а, м. Спецыяльна абсталяванае месца для выпрабавання аўтамабіляў, а таксама для аўтамабільных спаборніцтваў. [Фр. autodrome.] 54 аўтадрызіна, -ы, ж. Дрызіна з рухавіком унутранага згарання. 55 аўтадыспетчар, -а, м. Аўтаматычнае прыстасаванне для выканання функцый дыспетчара. 56 аўтажыр, -а, м. Устарэлы тып лятальнага апарата. [Фр. autogyre ад грэч. autos — сам і gyros — круглы.] 57 аўтазавод, -а, М -дзе, м. Завод, які вырабляе аўтамабілі і іх часткі. 58 аўтазаводзец, -дца, м. Работнік аўтамабільнага завода. 59 аўтазапраўшчык, -а, м. Аўтаматычнае прыстасаванне для запраўкі аўтамабіляў гаручым. 60 аўтазборачны, -ая, -ае. Прызначаны для зборкі аўтамабіляў. Аўтазборачны цэх.