61 афорт, -а, М -рце, м. Від гравюры на метале, у якім паглыбленыя элементы робяцца траўленнем металу кіслотамі, а таксама адбітак з такой гравюры. Афорты Рэмбранта.… 62 афортны, -ая, -ае. Які мае адносіны да афорта. 63 афранцужвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да афранцузіцца. 2. Зал. да афранцужваць. 64 афранцужваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да афранцузіць. 65 афранцузіцца, -цужуся, -цузішся, -цузіцца; зак. Стаць падобным на француза па мове, звычаях і пад. 66 афранцузіць, -цужу, -цузіш, -цузіць; зак., каго. Прывіць каму-н. французскую мову, звычаі. 67 афрыканец гл. афрыканцы. 68 афрыканізацыя, -і, ж. Курс афрыканскіх краін на падрыхтоўку ўласных кадраў ва ўсіх галінах грамадскага жыцця, на адраджэнне і развіццё нацыянальнай культуры. 69 афрыканіст, -а, М -сце, м. Спецыяліст у галіне афрыканістыкі. 70 афрыканістыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Навука, якая вывучае гісторыю, культуру і мовы народаў Афрыкі. 71 афрыканка гл. афрыканцы. 72 афрыканскі, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да Афрыкі, афрыканцаў; уласцівы ім. Афрыканскія джунглі. Афрыканскія мовы. 2. перан. Гарачы, неўтаймаваны. Афрыканскія… 73 афрыканцы, -аў; адз. афрыканец, -нца, м.; афрыканка, -і, ДМ -нцы; мн. афрыканкі, -нак; ж. Карэннае насельніцтва Афрыкі. 74 афрыката, -ы, ДМ -каце, ж. Складаны зычны гук, які ўтвараецца цесным злучэннем зычнага выбухнога з зычным фрыкатыўным таго самага месца ўтварэння, напрыклад: беларускае… 75 афсайд, -у, М -дзе, м. У футболе — становішча іграка, які аказаўся па-за гульнёй, калі ён, атрымаўшы мяч ад свайго партнёра, не мае права працягваць гульню,… 76 афсет, -у, М -сеце, м. Спосаб друкавання, пры якім фарба перадаецца з друкарскай формы на гумавую паверхню, а з яе на паперу. [Англ. offset] 77 афсетны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да афсету. Афсетны друк. 78 афтальмалагічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да афтальмалогіі. 79 афтальмалогія, -і, ж. Навука пра хваробы вачэй і іх лячэнне. [Ад грэч. ophtamos — вока і logos — вучэнне.] 80 афтальмаскапія, -і, ж. Метад даследавання ўнутраных абалонак вока. [Ад грэч. ophtalmоs — вока і skopéō — гляджу, назіраю.]