41 афіцыёзнасць, -і, ж. Уласцівасць афіцыёзнага. 42 афіцыёзны, -ая, -ае. Які фармальна не звязаны з урадам, але на справе праводзіць яго погляды. 43 афіцыйнасць, -і, ж. Уласцівасць афіцыйнага. У Любачкі адразу знікла.. афіцыйнасць, якую яна напусціла на сябе. Асіпенка. 44 афіцыйны, -ая, -ае. 1. Які ўстаноўлены ўрадам, адміністрацыяй, службовай асобай, зыходзіць ад іх. Афіцыйная прапаганда. Афіцыйная асоба. Афіцыйны дакумент. 2.… 45 афіцыйшчына, -ы, ж. Разм. Строга афіцыйныя адносіны да каго-, чаго-н. 46 афіцыяльнасць, -і, ж. Тое, што і афіцыйнасць. Ветліва, аднак не трацячы афіцыяльнасці і пасольскай паважнасці, .. [паслы] развіталіся і выйшлі. Машара. 47 афіцыяльны, -ая, -ае. Тое, што і афіцыйны. Пан Крулеўскі гаварыў цяпер па-польску, і ў голасе чуўся халодны, афіцыяльны начальніцкі тон. Колас. 48 афіцыянт, -а, М -нце, м. Работнік сталовай, рэстарана і пад., які падае стравы. Афіцыянт, немалады, у паношаным касцюме, гаспадарыць — стаўляе чаркі, раскладае… 49 афіцыянтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да афіцыянт. 50 афіцэр, -а, м. Асоба каманднага саставу арміі і флоту, якая мае воінскае званне ад малодшага лейтэнанта да палкоўніка ўключна. Старшы афіцэр. Малодшы афіцэр.… 51 афіцэрскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да афіцэра. Афіцэрскае званне. Афіцэрскі састаў. 52 афіцэрства, -а, н., зб. Афіцэры. Шмат па якіх маёнтках акупаванага Палесся ладзілі паны пышныя банкеты польскаму афіцэрству. Колас. 53 афіша, -ы, ж. Аб'ява аб спектаклі, канцэрце, лекцыі і пад., якая вывешваецца на відным месцы. [Вецер] зрываў з галавы ў Будніка шапку, шырока расхрыстваў..… 54 афішны, -ая, -ае. Які мае адносіны да афішы. Афішная тумба. 55 афішыраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад афішыраваць. 56 афішыравацца, -руецца; незак. Зал. да афішыраваць. 57 афішыраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., каго-што. Выставіць (выстаўляць) напаказ, шырока абвясціць (абвяшчаць). 58 аформіцца, -млюся, -мішся, -міцца; зак. 1. Набыць закончаную форму, пэўны выгляд. Як.. [Марынка] вырасла, аформілася, папрыгажэла! Хадкевіч. Раптам аформілася… 59 аформіць, -млю, -міш, -міць; зак., каго-што. 1. Даць чаму-н. закончаную знешнюю форму або пэўны выгляд. Аформіць рукапіс. Аформіць насценгазету. □ У нядзелю раніцай… 60 аформлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аформіць.