21 афгані, нескл., н. Грашовая адзінка Афганістана, якая па курсу Дзяржбанка СССР адпавядае 1,66 рубля. 22 афганка гл. афганцы. 23 афганскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да афганцаў. Афганскія мовы. 24 афганцы, -аў; адз. афганец, -нца, м.; афганка, -і, ДМ -нцы; мн. афганкі, -нак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Афганістана. 25 афект, -у, М -кце, м. Праяўленне моцнага нервовага ўзрушэння. [Ад лац. affectus — душэўнае хваляванне, страсць.] 26 афектаваны, -ая, -ае. Штучны, ненатуральна прыўзняты. 27 афектаваць, -тую, -туеш, -туе; зак. і незак., што і без дап. Зрабіць (рабіць) што-н. з афектацыяй. 28 афектацыя, -і, ж. Незвычайная ўзрушанасць, штучнасць у манерах, паводзінах, прыўзнятасць у мове. Калі аднойчы на пасяджэнні бюро райкома ўстала пытанне аб замене… 29 афектыўны, -ая, -ае. Павышана-эмацыянальны. 30 афелій, -я, м. Спец. Найбольш аддалены ад Сонца пункт арбіты планеты або каметы. [Ад грэч. apо — воддаль і hélios — Сонца.] 31 афера гл. афёра. 32 аферыст, -а, М -сце, м. Той, хто займаецца афёрамі; нядобрасумленны дзялок. 33 аферыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да аферыст. 34 афёра і афера, -ы, ж. Рызыкоўная нядобрасумленная справа з мэтай выгады, нажывы. Раптам пасля адной асабліва дзёрзкай афёры крымінальны росшук насцярожыўся.… 35 афікс, -а, м. Марфема, акрамя кораня і канчатка, якая служыць для ўтварэння слоў і для надання ім новага значэння. [Ад. лац. affixus — прымацаваны.] 36 афіксальны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да афікса. 37 афіт, -у, М афіце, м. Мінерал розных адценняў светлай афарбоўкі; адзін з відаў змеевіка (у 2 знач.). 38 афітавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да афіту. 39 афіцар'ё, -я, н., зб. Разм. пагард. Афіцэры. — А ў самой вёсцы гітлераўская салдатня і афіцар'ё пабеглі па хатах.. шукаць сабе спажывы. Чорны. 40 афіцыёз, -а, м. У буржуазных краінах — афіцыёзны друкаваны орган. [Ад лац. officiosus — паслужлівы.]