Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  л  о  р  с  у  


На ваш запыт знойдзены 11 артыкулаў

  1. Край у края хлеба пазычая. — Прыказвае сусед, калі прыходзе збожжа пазычаць.
  2. Кроўю! — Адказ на папярэднюю лаянку.
    а) Каб зь цябе духі выгнала!
    б) Каб ты тры дні сраў і зямою драў!
    в) Сяры, лоб маж, будзеш чорт наш!
    г) Сяры з сабой бяры!
  3. Круцельствам век ні пражывеш. — Прыказваюць круцялю, якога выкрылі ў круцельстве.
  4. Круці ні круці, а трэба ўмярці. — Прыказваюць таму, у каго здарыўся цяжкі выпадак, ад якога немагчыма ўхіліцца. Прыказка паходзе ад казкі: Адзін чалавек мог бачыць сьмерць. Ён рабіў сабе ложка на круцёлцы й калі толькі сьмерць падыходзіла да ягонай галавы, каб задушыць, ён паварочваўся да сьмерці нагамі. Гэтак ён доўга змагаўся ізь сьмерцяй, аж нарэшцэ яна сказала: «Круці ні круці, а трэба ўмярці».
  5. Круціцца, як гаўно ў проламца. — Калі нехта круціцца на павідоку, ды іншым замінае.
  6. Круціцца, як сабака срэць. — Калі нехта на пустую справу робіць вялікія захады.
  7. Круціцца, як скурат на агні. — Прыказваюць, калі вінны вышуквае розныя прычыны, каб аправіцца ад віны.
  8. Крывоя кола проста ня коціцца. — Благі чалавек папраўдзе ня жыве.
  9. Крыўда праўдзя вочы выкалала. — Прыказваюць, калі крыўда перамагае. Прыказка паходзе ад казкі: Жылі на сьвеце Праўда й Крыўда. Праўду ўсюды любілі, а Крыўду ненавідзелі. бо Праўда людзям заўсёды памагала, а Крыўда крыўду рабіла. Нарэшце Крыўда Праўдзе вочы павыколывала й сама запанавала на сьвеце.
  10. Крычыць, аж поля разьлігайіцца. — Прыказваюць, калі нехта моцна крычыць на полі.
  11. Крычыць, як сьвіня ў плот ушчаміўшыся. — Прыказваюць, калі нехта дзіка, нема крычыць ды ня слухае, што іншыя кажуць.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019