Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  л  о  р  с  у  


На ваш запыт знойдзены 7 артыкулаў

  1. Куды вецір вея, туды й лозы гнуцца. — Прыказваюць таму, хто сьлепа ідзе за натоўпам.
  2. Куды конь з капытом, туды й рак з клюшняй. — Высьмейваюць таго, хто сьлепа наследуе іншых.
  3. Кумоўства ні папоўства і прыданства ні панства. — Хоць поп і кум разам дзіця хрысьцяць, але поп за хрост бярэ грошы, а кум плаце папу дый радзісе дае падаркі. На вясельлі за сталом прыданкі займаюць апошняе месца.
  4. Купіў-бы сяло, дык грошы гало. — Гэтак прыказвае бедны.
  5. Купіў за пяць пальцаў. — Гэта азначае: схапіў пяцю пальцамі, украў.
  6. Купіць ні купіць, а патаргаваць можна. — Прыказвае той, хто прабуе свайго шчасьця ў нейкім прадпрыемстве.
  7. Куры, сьвіньня вон: машыраваць пайду. — Прыказваюць, калі няпрошаны госьць запанаваў у хаце гаспадара. Прыказка паходзіць ад таго, што даўней маскалі вайскоўцы стаялі ў вёсках на пастоі.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019