На запыт знайшлося 84 артыкулы

  1. 61
    Хто новага ня меў, той і латанаму рад. — Кажуць пра беднага прастака.
  2. 62
    Хто ня ўмее араці, таму хлеба ш даці. — Хто на хлеб не зарабіў, таго й ня кормяць хлебам.
  3. 63
    Хто па абедзя аддыхая, Бог думая, што сьвіньня здыхая. — Высьмейваньне гультая, што толькі есьць ды сьпіць.
  4. 64
    Хто па абедзя аддыша, таго Бог за сьвіньню запіша. — Высьмейваньне гультая, што толькі есьць ды сьпіць.
  5. 65
    Хто парася ўкраў, таму ўвушшу пішчыць. — Калі баязьлівы зрабіў нейкі праступак, дык яму здаецца, што ўжо ўсе гэта ведаюць.
  6. 66
    Хто позна ходзя, той сам сабе шкодзя.
    1. Аб тым, хто спазьніўся на вячэру.
    2. Аб дзяўчыне, якая позна ходзе па вуліцы, бо людзі будуць аб ёй дрэнна адзывацца.
  7. 67
    Хто пойдзя нацянькі, дык праходзя тры дзянькі. — Крывая абходная, але пэўная дарога, лепшая за простую карацейшую, але няпэўную, зь якое лёгка зьбіцца й заблудзіць.
  8. 68
    Хто поля троя, той хлеб кроя. — Хто добра абрабляе поле, у таго парасьце добрае жыта, і ён будзе мець хлеб - будзе што кроіць.
  9. 69
    Хто пытая, той ня блудзя. — Напаміны маладым людзям, якія ня маюць жыцьцёвай практыкі, каб яны слухалі парады старэйшых.
  10. 70
    Хто рана ўстае, таму Бог дае. — Калі рупны чалавек устае рана, дык зробе шмат работы й будзе мець болей усяго. А ўсё, што чалавек мае, уважаецца за дадзенае Богам.
  11. 71
    Хто сам такі - на другога кладзе знакі.
    1. Калі хто сам мае зладзейскую натуру, той знача свае рэчы, каб ня ўкралі, бо думае, што ўсе гэткія-ж зладзеі, як і ён сам.
    2. Калі нехта сам мае ганебныя налогі, дык ён думае, што й усе людзі маюць тыя самыя заганы.
  12. 72
    Хто скуп, той няглуп. — Усхваленьне ашчаднага чалавека.
  13. 73
    Хто спяшыць, той людзей сьмяшыць. — Аб тым, хто сьпяшаецца ды работу псуе.
  14. 74
    Хто стараіцца, таму й Бог дае. — Прыказка аб старалым чалавеку.
  15. 75
    Хто стараіцца, той і мая. — Гэтак адклікаюцца аб старалым чалавеку.
  16. 76
    Хто табаку кура, той і вочы жмура. — Бо дым вочы есьць.
  17. 77
    Хто табаку нюхая, той у пекла трухая. — Бо табака здароў'ю шкодзіць.
  18. 78
    Хто топіцца, дык і за брытву хопіцца. — Калі нехта із страху ці з роспачы, уцякаючы ад адней небясьпекі, упадзе ў яшчэ горшую.
  19. 79
    Хто ў леся ня злодзі, той дома ні гаспадар.
    1. Сялянская пагаворка. Гэткая кража часта бывала мусовай, бо патрэбнага концам селяніну дрэва ўласьнік лесу не прадае.
    2. Селянін, крадучы дрэва, разважае й гэтак: - уласьнік лесу гэтага дрэва не садзіў, вырасла яно само, дык яно й мусе належыць таму, каму яно патрэбнае.
  20. 80
    Хто ўлетку халадуя, той узімку галадуя. — Прыказваюць гультаю або летам, калі гультай гультуе, або ўзімку, калі ён просе дапамогі.

Паведаміць пра недакладнасьць